viasna on patreon

Пракуратура не знайшла складу злачынства ў дзеяньнях дацэнта БДПУ ім. Максіма Танка Юрыя Бачышча, ў сувязі з якімі ён быў звольнены з працы

2006 2006-11-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падставай для звальненья Ю. Бачышчы з БДПУ стаў “амаральны ўчынак”, які выявіўся ў тым, што выкладчык быццам бы распаўсюджваў сярод студэнтаў мультфільмы паклёпніцкага характару пра А. Лукашэнку. Пракуратура не выявіла падцьверджаньня гэтых фактаў і адмовіла ва ўзбуджэньні крымінальнай справы.

Прадстаўнікі універсітэту заяўлялі, што да загадчыка кафедры Славянскай гісторыі, дзе выкладаў Ю. Бачышча, нібыта прыйшоў студэнт і паведаміў, што ў яго ёсьць мультфільмы з персанажам вельмі падобным на прэзідэнта. Студэнт сказаў, што гэтыя мультфільмы яму быццам бы даў аднагрупнік, якому іх “даў” выкладчык Ю. Бачышча. Студэнт прынёс мультфільмы на флэшцы. На кафедры іх запісалі на дыск і перадалі ў суд.

Ю. Бачышчу звольнілі 23 сакавіка з фармулёўкай “за амаральныя паводзіны, якія не адпавядаюць займаймай пасадзе”, на падставе арт. 47 п. 3 Працоўнага Кодэксу РБ. Выкладчык звярнуўся у суд, каб аднавіцца на працы ў сувязі з незаконнымі падставамі звальненьня. “Я гэтага не рабіў. Спраўднай прычынай звальненя на маю думку было тое, што я працаваў назіральнікам на прэзідэнцкіх выбарах, - гаворыць Юры Бачышча. - Па майму іску аб аднаўленні на працы была распачатая грамадзянская справа. Паседжаньне адбылося 17 траўня гэтага году. Але справа адразу прыпынілася, паколькі адміністрацыя універсітэту падала матэрыялы ў Пракуратуру, каб узбудзіць супраць мяне крымінальную справу.” У Пракуратуру была перададзеная дакладная студэнта і дыск з мультфільмамі, які быў запісаны ва універсітэце з яго флэшкі.

З 23 сакавіка Юры Бачышча беспрацоўны. Ён мае жонку і сына, якому яшчэ няма і году. Увесь гэты час ён не мог уладкавацца на працу.

Сітуацыю каментуе юрыст Валянцін Стэфановіч:

- Наступная стадыя – разгляд зыску аб аднаўленні на працы, які быў прыпынены. У сувязі з тым, што Пракуратура правяла праверку, а факты не знайшлі свайго падцьверджаньня і ва ўзбуджэньні крымінальнай справы было адмоўлена, то ёсць падстава падаць зыск аб абароне гонару і годнасці і кампенсацыі маральнай шкоды супраць рэктара БГПУ Ул. Кухарчыка. Рэктар зьвярнуўся з заявай у Пракуратуру, каб там правялі праверку і распачалі крымінальную справу супраць супрацоўніка ўніверсітэту. Фактычна, ён распаўсюдзіў звесткі, якія зневажаюць гонар і годнасць выкладчыка Ю. Бачышчы, якога, між іншым, абвінавацілі ў зьдзяйсненьні крымінальнага злачынства.

Пракуратура гэтыя факты на падцьвердзіла, значыць, што падставы звальненьня з працы незаконныя. А яго звольнілі па вельмі сур’ёзнаму артыкулу: калі ў працоўнай кніжцы напісана, што падставай для зваленьня стаў “амаральны учынак” – гэта фактычна забарона на прафесію. Зараз у выкладчыка ёсьць падстава патрабаваць кампенсацыі за вымушаны прагул (больш за поўгады), і кампенсацыі маральнай шкоды за незаконнае звальненьне.

Судовае паседжаньне аб аднаўленьні Ю.Бачышчы на працы адбудзецца 12 снежня ў 15.00 у Маскоўскім судзе г. Мінска.

Юры Бачышча намераны выставіць яшчэ адно патрабваньне. Ён хоча, каб паклёп супраць яго быў публічна абвергнуты. Калі суд прызнае, што інфармацыя, на падставе якой яго звольнілі, была паклёпніцкай і не праўдзівай, то ён будзе патрабаваць абвергнуць яе публічна напрыклад ва ўніверсітэцкіх сродках масавай інфармацыі, каб аднавіць сваю рэпутацыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства