Аляксей Міхальчанка: “Я ў палітыцы ўжо больш за пяць год”

2012 2012-08-02T17:10:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mihalchanka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Міхальчанка

Аляксей Міхальчанка

Прапагандыст з АНТ рыхтуе глебу для дэпутацтва. У сваім блогу ён заявіў, што ў парламенце можа займацца не толькі пытаннямі медыяў.

“Ісці менавіта ў камісію па СМІ, на мой погляд, абсалютна неабавязкова. Тым больш, у нас усе зараз валодаюць пытаннямі СМІ”, - лічыць Аляксей Міхальчанка.

Дарэчы, у цяперашнім складзе Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродкаў масавай інфармацыі толькі адзін дэпутат мае досвед працы ў медыях – старшыня “Белтэлерадыёкампаніі” Генадзь Давыдзька. Астатнія чальцы – былыя ідэалагічныя супрацоўнікі. За час працы апошняга склікання ад дэпутатаў камісіі не было ніводнай законатворчай ініцыятывы па правах чалавека, нацыянальных адносінах ці СМІ.

Міхальчанка высока ацэньвае свой палітычны патэнцыял. “Мне давялося праехаць практычна ўсю краіну, а гэта веданне рэалій і велізарны досвед зносін з людзьмі. Мая пасада - палітычны аглядальнік, гэта значыць я ў палітыцы ўжо фактычна больш за пяць год. Для мяне гэта цалкам натуральны пераход”.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2010 годзе журналіст скардзіўся, што сутыкнуўся з ціскам у інтэрнэце: “Былі ўзламаныя сайты, мае асабістыя старонкі ў сацыяльных сетках”. Ён таксама быў унесены ў спіс неўяздных у краіны Шэнгенскага пагаднення.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international