Мінскія ўлады адмаўляюцца прадставіць памяшканьне ў арэнду Міжнароднаму грамадзкаму аб’яднаньню “Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”

2006 2006-11-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сваім чаровым інфармацыйным бюлетэне "Беларусы ў сьвеце" МГА 'ЗБС 'Бацькаўшчына' паведаміла, што кіраўніцтва Фрунзенскага раёну Менску ня мае памяшканьняў для Беларускага дома і “Бацькаўшчыны”:

МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” працягвае шукаць памяшканне, каб размясціць Беларускі дом. Нагадаем, што на працягу ўжо больш як трох месяцаў прыпынена праца Беларускага дома, архівы і бібліятэка захоўваюцца на прыватных кватэрах, мэбля – у гаражах, супрацоўнікі “Бацькаўшчыны” працуюць па кватэрах. Кіраўніцтва горада параіла Згуртаванню шукаць памяшканне самастойна і ўзяло на сябе абавязак аказаць спрыянне ў яго арэндзе, але ва ўсіх памяшканнях, што мы знаходзім, нам адмаўляюць: звычайна яны раптам аказваюцца занятымі ці запатрабаванымі дзяржаўнымі ўстановамі.

За апошні месяц Згуртаванне беларусаў свету чарговы раз прагледзела шэраг памяшканняў. Чарговы раз выбралі аптымальны варыянт. Чарговы раз напісалі зварот у Мінгарвыканкам і адміністрацыю Фрунзенскага р-на г. Мінска.

21 лістапада ўвечары атрымалі адказ ад першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Фрунзенскага раёна спадарыні Жамойцінай. Нам было адмоўлена ў арэндзе памяшкання па вул. Якубоўскага, 23 на падставе таго, што УП “ЖРЭА № 1 Фрунзенскага раёна” раптам вырашыла выкарыстоўваць яго ў сваіх мэтах. Удакладнім, што да таго часу, як нашае аб’яднанне звярнулася ў адміністрацыю, гэтае памяшканне два разы выстаўлялася на аўкцыён і не было запатрабаванае.

Асабліва ўражвае апошні абзац ліста.

Прадстаўляем вашай увазе увесь тэкст:

“Председателю правления МОО

'ОБМ 'Батьковщина'

Маковской Е.П.

На ваше обращение по вопросу предоставления в арендное пользование помещения, расположенного по адресу: ул. Якубовского, 23, администрация Фрунзенского района сообщает, что в настоящее время вышеуказанное помещение снято с аукциона торгов по просьбе УП 'ЖРЭО № 1 Фрунзенского района г. Минска' с целью дальнейшего использования под собственные нужды объединения.

Предлагаем Вам в Минском городском центре недвижимости ознакомиться с перечнем свободных площадей для подбора иного помещения.

Что касается территории Фрунзенского района, к сожалению, в настоящее время приемлемых помещений для размещения МОО 'ОБМ 'Батьковщина' не имеется.

Первый заместитель главы администрации Н.В. Жамойтина

Ад Мінгарвыканкама “Бацькаўшчына” пакуль не атрымала ні абяцанага спрыяння, ні адказу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international