Лідзія Сагідуліна: Першы "улоў" не асабліва вялікі

2012 2012-08-02T11:12:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sagidulina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лідзія Сагідуліна, актывістка "Гавары праўду!"

Лідзія Сагідуліна, актывістка "Гавары праўду!"

Першы пікет па зборы подпісаў прайшоў у Полацку 1 жніўня. Подпісы для рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў збірала Лідзія Сагідуліна, актывістка кампаніі «Гавары праўду!».

Пікет праходзіў у першай палове дня. Але, нягледзячы на ​​тое, што размясціўся ён у людным месцы, каля полацкага Дома гандлю і Полацкага рынку, подпісаў атрымалася сабраць не шмат.

- Людзі вельмі добразычліва ставіліся да нас, - дзеліцца ўражаннямі Сагідуліна. - Але вельмі невялікая колькасць палачан мела пры сабе пашпарты. Таму «улоў» не асабліва вялікі - першыя 15 подпісаў.

У зборы подпісаў прэтэндэнтцы ў кандыдаты дапамагаў вядомы літаратуразнавец і журналіст Аляксандр Фядута. Ініцыятыўная група Лідзіі Сагідулінай плануе выстаўляць пікеты і ў вячэрні час у іншых раёнах Полацка - у дазволеных для гэтага месцах паблізу буйных гандлёвых цэнтраў.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international