У Віцебску пададзены сем заявак на пікеты за байкот выбараў

2012 2012-08-02T13:08:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dziarzhaucau-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cябра Кансэрватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў

Cябра Кансэрватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў

Аднак сябра Кансэрватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў мае сумневы, што іх дазволяць правесці. Бо, паводле пісьмовага адказу старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, гэтыя пікеты можна праводзіць толькі з дазволу раённых адміністрацый і ў адмыслова вызначаных гарвыканкамам месцах.

Ян Дзярэжаўцаў распавёў, што ў тры раённыя адміністрацыі Віцебску ўжо пададзена сем заявак на пікеты па байкоту, і рыхтуецца яшчэ паўдзесятка:

"Мы рахтваліся даўно, і я напісаў ў ЦВК, каб мне далі тлумачэнні, як праводзіць такія пікеты, каб да нас не было прэтэнзій. У адказе за подпісам Лідзіі Ярмошынай сказана, што агітацыя кандыдатаў можа праходзіць паўсюль, дзе толькі не забаронена мясцовымі ўладамі. А вось агітатараў за байкот гэта не тычыцца: яны мусяць падаваць заяўкі на свае акцыі ў парадку, вызначаным законам аб масавых мерапрыемствах. Гэта значыць, толькі ў трох месцах на ўвесь горад і пры наяўнасці заключаных дамоваў са структрамі ЖКГ, міліцыяй і медыкамі".

Апошняя акалічнасць засмучае актывіста, бо на такіх умовах за два апошнія гады прадстаўнікам віцебскіх дэмсілаў не далі ніводнага дазволу на акцыі.

"Мы вырашылі дзейнічаць, так, як патлумачылі ў ЦВК. Падалі заяўкі на правядзенне акцый у месцах, вызначаных гарвыканкамам. Але з дамовамі – заўсёдныя праблемы, бо адпаведныя ўстановы ці то адмаўляюцца з розных прычынаў, то наўпрост гавораць, што не будзе ніякіх дамоваў, пакуль раённая адміністрацыя не дасць свае згоды", - кажа Ян Дзяржаўцаў.

Аднаасобна і разам з актывістамі іншых партый яму даводзілася абскарджваць забароны на ранейшыя пікеты ў судзе. Але станоўчага выніку гэтыя спробы не мелі.

Партыйцы з КХП БНФ абмяркоўваюць сітуацыю: раяцца, ці ладзіць агітацыйныя пікеты за байкот выбараў насуперак усяму, калі з раённых адміністрацый яны атрымаюць чарговыя адмовы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international