Красоўскую затрымалі за нецэнзурную лаянку

2012 2012-08-02T12:41:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/alena-krasouskaja.jpg
Алена Красоўская

Алена Красоўская

2 жніўня намесніца кіраўніка "Плятформы«Алена Красоўская сустрэлася з адвакатам. Красоўская паведаміла, што яе затрымалі 31 ліпеня каля дома.

Да яе падышлі двое супрацоўнікаў міліцыі і, не тлумачачы прычыны, прапанавалі праехаць разам з імі. Красоўскую даставілі ў апорны пункт, дзе на яе склалі пратакол за нецэнзурную лаянку.

Яна таксама распавяла, што падчас складаньня пратаколу ўчастковы міліцыянт кудысьці тэлефанаваў і ўдакладняў, што яму рабіць далей. Потым супрацоўніцу «Платформы» даставілі ў турму на Акрэсціна, дзе яна знаходзіцца да гэтага часу.

Алена Красоўская паведаміла свайму адвакату, што стан здароўя ў яе здавальняючы, скаргаў на ўмовы ўтрымання няма.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international