Брэст: Скарга на праўладнага прэтэндэнта ў акруговы выбаркам

2012 2012-08-02T11:54:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milasheuski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Галоўурач Брэсцкай гарадской бальніцы хуткай дапамогі Валянцін Мілашэўскі

Галоўурач Брэсцкай гарадской бальніцы хуткай дапамогі Валянцін Мілашэўскі

У камісію Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 2 пададзена скарга, у якой пералічаны факты парушэння выбарчага заканадаўства з боку аднаго з патэнцыяльных праўладных кандыдатаў - галоўнага лекара Брэсцкай гарадской бальніцы хуткай дапамогі Валянціна Мілашэўскага.

Аўтарам скаргі з’яўляецца лідар мясцовых сацыял-дэмакратаў Ігар Маслоўскі, які таксама вылучаецца ў гэтай акрузе. Паводле яго словаў, адразу пасля рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў парушэнне выбарчага заканадаўства Мілашэўскі, яшчэ да рэгістрацыі яго кандыдатам у дэпутаты, пачаў актыўна праводзіць сваю агітацыйную кампанію, выкарыстоўваючы дзеля гэтага дзяржаўныя СМІ.

У прыватнасці, газета “Заря” (яе заснавальнікі - Брэсцкі аблвыканкам і абласны савет дэпутатаў) на працягу тыдня надрукавала два матэрыялы, у якіх гаворыцца пра асабістыя і дзелавыя якасці Валянціна Мілашэўскага. У адной з публікацыяў ён, у прыватнасці,  прадстаўлены як кіраўнік медыцынскай установы, які з’яўляецца выключна паспяховым пераўтваральнікам бальнічнага комплексу. У другой публікацыі (у выглядзе інтэрвью) апісваюцца асабістыя якасці Мілашэўскага як чалавека і як медыцынскага спецыяліста, а таксама “грамадзяніна, які ў вышэйшай ступені прысвяціў сябе служэнню людзям”. Такім чынам, мяркуе Ігар Маслоўскі, ягоны патэнцыйны апанент вядзе прыхаваную агітацыю ў забаронены для гэтага перыяд з выкарыстаннем сродкаў і магчымасцяў дзяржаўных органаў, чым не могуць і не маюць магчымасці скарыстацца іншыя прэтэндэнты на вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты.

Акрамя таго, падчас збору подпісаў сябрамі ініцыятыўнай групы Маслоўскага ў брэсцкім мікрараёне Кавалёва больш за дзесятак жыхароў заявілі, што ўжо паставілі свае подпісы за Мілашэўскага ў кабінетах лекараў, калі наведвалі паліклініку №6 абласнога цэнтру. Аўтар скаргі ў акруговы выбаркам робіць з гэтага выснову, што ініцыятыўная група Валянціна Мілашэўскага выкарыстоўвае для збору подпісаў памяшканні дзяржаўных арганізацый у працоўны час з прыцягненнем службовых асобаў, што таксама забаронена заканадаўствам.

На падставе прыведзеных фактаў Ігар Маслоўскі просіць прыняць адпаведныя захады і нагадвае, што калі пералічаныя парушэнні пацвердзяцца, акруговая выбарчая камісія мае права адмовіць у рэгістрацыі кандыдата або адмяніць рашэнне аб яго рэгістрацыі. Маслоўскі таксама просіць ад выбаркаму для забеспячэння роўных умоваў удзелу ў выбарчай кампаніі абавязаць рэдакцыю абласной газеты “Заря” даць магчымасць выступіць на яе старонках ў аб'ёме, роўным публікацыям на карысць Мілашэўскага.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international