Аляксандра Мілінкевіча затрымалі ў аэрапарту “Мінск-2”

2006 2006-11-29T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Лідэр дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч затрыманы сёння каля 17 гадзін у аэрапарту “Менск-2”. Аб гэтым паведаміў Павал Мажэйка, прэс-сакратар лідэра апазіцыі. Аляксандр Мілінкевіч сказаў па тэлефоне, што памежнікі заявілі, что ягоныя дакументы “магчыма фальшывыя”. У цяперашні час у дачыненні Мілінкевіча складаецца пратакол. Мабільны тэлефон палітыка адразу пасля званка прэс-сакратару адключыўся і не адказвае.

Нагадаем, што лідэр дэмакратычных сіл вяртаўся з Рыгі, дзе па запрашэнні прэзідэнта Латвіі Вайры Віке-Фрейбергі ўдзельнічаў у саміце НАТА. Падчас саміту Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі Джорджам Бушам, які асудзіў беларускую дыктатуру і падтрымаў беларускі народ у яго барацьбе за правы і свабоду, -паведамляе www.charter97.org.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international