Салігорск: апазіцыя вылучаецца ва ўчастковыя камісіі

2012 2012-08-02T11:27:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pradstauniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па папярэдняй інфармацыі, каля двух дзесяткаў прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Салігоршчыны плануюць вылучыцца ва ўчастковыя камісіі.

Сярод прэтэндэнтаў на ўдзел у складзе ўчкамаў рэгіёну - прадстаўнікі партыі левых “Справядлівы свет”, партыйцы Беларускага народнага фронту ды грамадскія актывісты, якія вылучаюцца шляхам збору подпісаў. Участкаў для галасавання на дзвюх Салігорскіх выбарчых акругах больш за сотню і, адпаведна, агульная лічба сябраў участковых камісіяў будзе не меншай за пяць соцень.  З гэтай прычыны два дзесяткі вылучэнцаў ад дэмакратычных сілаў  наўрад ці змогуць паўплываць на празрыстасць працы камісіяў, нават калі яны ўсе будуць уключаныя ў іх склад.

Грамадскі актывіст Уладзімір Шыла мае на гэты конт сваю пазіцыю:

- Для правядзення справядлівых выбараў трэба вылучаць у камісіі сотні дэмакратычных актывістаў, але ў любым выпадку гарантыяў іх уключэння пры цяперашняй выбарчай сістэме наўпрост не існуе. Гэтым разам мы паспрабуем вылучыць у асобныя камісіі адразу вялікую колькасць незалежных прадстаўнікоў грамадскасці, каб патрапіць у склад і мець магчымасць публічна маніторыць іх працу знутры.

На думку актывіста, калі палова вылучэнцаў у склад некалькіх канкрэтных участковых камісіяў будзе прадстаўлена дэмакратычнымі сіламі, дык адмова ва ўключэнні хоць бы аднаго з іх будзе аўтаматычна сведчыць пра відавочнае нежаданне ўладаў праводзіць празрыстыя ды справядлівыя выбары.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international