Вылучэнне камуністаў: 40 ад “Справядлівага свету”, 30 – ад КПБ

2012 2012-08-02T10:54:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ruki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Менавіта пра такія лічбы заяўляюць у кіраўніцтве партыяў,  якія асацыююць сябе з камуністычнымі каштоўнасцямі. Апроч вылучэння кандыдадаў, палітыкі заяўляюць пра гатоўнасць накіраваць сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.

Паводле сябра ЦК Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргея Вазняка, партыя мае чатыры мэты на выбарах - прадставіць "Справядлівы свет" як рэальную палітычную сілу і альтэрнатыву палітычнага і сацыяльнага развіцця, павысіць узровень пазнавальнасці і падтрымкі партыі ў грамадстве, дасягнуць вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў, інфармаваць грамадскасць пра ход выбараў у Беларусі. Патэнцыйныя кандыдаты ад "Справядлівага свету" вырашылі ісці на выбарах да канца, здымацца напярэдадні галасавання яны не будуць.

Для ўдзелу ў працы акруговых выбарчых камісіяў партыя вылучала 89 прадстаўнікоў, прайшло - 27. Ва ўчастковыя выбаркамы "Справядлівы свет" вылучае 238 прадстаўнікоў. Намеснік старшыні партыі Валер Ухналёў адзначае: "Як паказваюць мінулыя выбары, асноўны выбарчы працэс адбываецца ва ўчастковых камісіях: арганізацыя галасавання, падлік галасоў, найбольш верагодныя фальсіфікацыі. Таму я думаю, што тут працэнт адмовы як сябрам нашай партыі, так і іншым прадстаўнікам дэмсілаў будзе значна большым".

Камуністычная партыя Беларусі на сваім з'ездзе вылучыла 30 прадстаўнікоў, якія падчас парламенцкай кампаніі паспрабуюць зарэгістравацца ў якасці кандыдатаў. Наконт удзелу ў выбарчай кампаніі сябра ЦК КПБ Валянціна Леаненка адзначае: "У акруговых выбаркамах і ЦВК у нас ужо ёсць прадстаўнікі, плюс да таго мы хочам максімальна закрыць участковыя камісіі. Яшчэ накіруем назіральнікаў". Колькі чалавек будзе вылучана, пакуль не паведамляецца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international