У Магілёве зноў зборшчыка подпісаў не пусцілі ў інтэрнат

2012 2012-08-02T10:37:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zabarona1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намеснік дырэктар па ідэалогіі завода “Зеніт” Мікалай Міхаленя загадаў не пускаць зборшчыкаў подпісаў у інтэрнаты прадпрыемства. Пра гэта паведаміла камендантка інтэрната, што знаходзіцца па вуліцы Кедравай, 11, якая адмовілася прапусціць туды Аляксея Паўлоўскага, сябра ініцыятыўнай групы вылучэнца ў дэпутаты Леаніда Падбярэцкага.

Прычына адмовы заключаецца ў тым, што зборшчыкі подпісаў нібыта будуць замінаць адпачынку жыхароў інтэрната.

Тым часам сама камендантка, якая не прадставілася, займаецца зборам подпісаў за праўладнага прэтэндэнта - дзеючага дэпутата парламента Уладзіміра Васіленку. Падпісныя лісты за яго вылучэнне заўважыў Аляксей Паўлоўскі, аднак, калі пачалася спрэчка, камендантка іх адразу схавала.

Пікантнасць сітуацыі заключаецца яшчэ і ў тым, што Мікалай Міхаленя з’яўляецца старшынёй акруговай выбарчай камісіі №84 і не ведаць пра тое, што ўсім кандыдатам прадастаўляюцца роўныя магчымасці для збору подпісаў, ён ніяк не можа.

Праваабаронца Барыс Бухель, які ў дадзеным выпадку кажа пра выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу, ставіць лагічнае пытанне: “Ці з’яўляецца ўвогуле гэтая камендантка інтэрната сябрам ініцыятыўнай групы спадара Васіленкі?”

Нагадаем, што 31 ліпеня, збіраючы подпісы ў падтрымку іншых дэмакратычных прэтэндэнтаў у кандыдаты - Рыгора Антановіча і Уладзіміра Пунчанкі - Аляксей Паўлоўскі быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Вахцёрка, па загадзе каменданткі, націснула “трывожную кнопку”. У выніку зборшчыка подпісаў даставілі ў пастарунак, аднак разабраўшыся, у чым справа, прывезлі яго назад і склалі пратакол на супрацоўніц інтэрната за хлуслівы выклік.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international