Грамадзяне прапанавалі прызначыць Рыгора Васілевіча старшынёй Вярхоўнага Суда

2012 2012-08-02T10:10:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vs_rb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

33 прадстаўнікі Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры звярнуліся да кіраўніка дзяржавы з прапановай адправіць у адстаўку цяперашняга старшыню Вярхоўнага Суда Валянціна Сукалу і прызначыць на гэтую пасаду Рыгора Васілевіча.

Пра гэта гаворыцца ў звароце, які 1 жніўня быў накіраваны на імя Аляксандра Лукашэнкі. Аўтары дакумента зазначаюць, што яны не належаць ні да якога палітычнага лагера, не вядуць барацьбу за ўладу, а толькі жадаюць аднавіць свае парушаныя правы: "Аднак мы на ўласным вопыце пераканаліся, што ў нашай краіне гэта зрабіць немагчыма з-за процідзеяння чыноўнікаў, у тым ліку - высокага рангу, якім з'яўляецца Валянцін Сукала. Ён узначальвае судовую сістэму краіны з 1997 года, гэта значыць датычны да яе дасягненняў і недахопаў. На жаль, мы і нашы блізкія на сабе выпрабавалі і працягваем выпрабоўваць ўсе адмоўныя бакі айчыннага суду ... Мы лічым, што старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валянцін Сукала праяўляе высакамер’е, ператварыў суд у закрытую структуру, а незалежнасць судовай сістэмы выкарыстоўвае для прыкрыцця судовых памылак ... " .

Як паведамляе лідэр Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры, юрыст Тамара Сяргей, на падставе выкладзенага падпісанты звароту просяць Аляксандра Лукашэнку "вызваліць ад займаемай пасады Валянціна Сукалу і прызначыць на пасаду старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь доктара юрыдычных навук, прафесара Рыгора Васілевіча, які займаў у свой час высокія пасады ў нашай дзяржаве ". Аўтары дакумента лічаць, што сваімі ведамі, вопытам і адкрытасцю асоба Рыгора Васілевіча адпавядае гэтай важнай і адказнай пасадзе.

“Свой зварот грамадзяне мелі намер перадаць супрацоўнікам Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аднак загадчык прыёмнай адміністрацыі кіраўніка дзяржавы Ігар Ламаносаў у катэгарычнай форме адмовіўся прыняць зварот ад грамадзян і размаўляць з намі. Таму дакумент на імя кіраўніка дзяржавы мы вымушаныя былі адправіць па пошце. На маю думку, паводзіны супрацоўніка адміністрацыі сведчыць аб тым, што насуперак Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ўлада ў краіне належыць не народу, а чыноўнікам, якія выкарыстоўваюць ўлада ва ўласных інтарэсах, а пра народ ўспамінаюць толькі ў сваіх выступах і перад чарговымі выбарамі” – паведаміла Тамара Сяргей.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international