Цяжка хворы Вячаслаў Дашкевіч баіцца не дачакацца свайго сына з турмы

2012 2012-08-01T14:01:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dashkievich_kraty.jpg
Палітвязень Зміцер Дашкевіч

Палітвязень Зміцер Дашкевіч

На мінулым тыдні журналіста і галоўнага рэдактара са шматгадовым стажам наведалі сябры ГА“Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

74-гадовы Вячаслаў Дашкевіч жыве ў Старых Дарогах, што за 130 кіламетраў ад Мінска. Пасля смерці жонкі ў мінулым годзе Вячаслаў Уладзіміравіч не любіць сядзець адзін у пустой двухпакаёвай кватэры і больш часу праводзіць на сваім маленькім лецішчы.

Некалькі раз пасля апошняга арышту сына ў кватэру да Вячаслава ўрываліся прадстаўнікі спецслужбаў. “Амаль кожны квадратны метр тут некалькі раз быў зняты на камеру”, - узгадвае Вячаслаў Уладзіміравіч.

Пасля аднаго з такіх ваяжоў Вячаслаў Дашкевіч нават звяртаўся ў пракуратуру, міліцыю і мясцовае КДБ, аднак адусюль атрымаў адказ аб тым, што высветліць асобы візіцёраў не ўяўляецца магчымым.

Зімой пасля чарговага абследавання ў Вячаслава Дашкевіча знайшлі цяжкую хваробу. “Цяпер вось езджу ў Мінск на лячэнне. Таксама вырашыў запісваць уласныя успаміны: баюся, што з новай крымінальнай справай магу і не дачакацца Зміцера з турмы”, - з сумам гаворыць Дашкевіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international