У Беларусі хутка распачнецца інфармацыйная кампанія, скіраваная на рэфармаванне дзейнай кантрактнай сістэмы

2006 2006-11-29T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Узяць удзел у ёй пагадзіліся незалежныя прафсаюзы, недзяржаўныя арганізацыі і свабодныя СМІ, паведаміла Deutsche Welle.

Інтэрнет-часопіс “Бюлетэнь онлайн” узяў на сябе ролю каардынатара інфармацыйнай кампаніі па змяненні кантрактнай сістэмы ў Беларусі. Медыя-эксперт і кіраўніца “Бюлетэня онлайн” Таіса Бандарэнка распавядае, што сёння галоўнай задачай з’яўляецца наладжванне супрацоўніцтва паміж рознымі незалежнымі ініцыятывамі: “Мы плануем сёньня нейкім чынам наладзіць супрацоўніцтва. Таму што незалежныя сродкі інфармацыі існуюць самі па сабе, прафсаюзы самі па сабе, няўрадавыя арганізацыі самі па сабе. Трэба аб’яднаць іх намаганні дзеля прасоўвання дэмакратычных каштоўнасцей праз інфармаванне, сустрэчы, дэбаты і навучанне”.

Таіса Бандарэнка пераканана, што менавіта тэма кантрактнай сістэмы можа паспяхова аб’яднаць агульныя высілкі як асобных рэгіянальных актывістаў, так і рэспубліканскіх арганізацый: “Мы шукалі тэму, якая можа быць блізкая да людзей, якая можа быць зразумелая і што можна раскручваць якраз такі ў мэдыях. Што такое медыя-кампанія? Кожны можа знайсці ў ёй месца. Ёсць тэматыка – змяненне кантрактнай сістэмы. Мне падаецца, што гэта вельмі добрая тэма, бо гэта тычыцца працы, а гэта дабрабыт, і гэта будзе цікавіць кожнага чалавека”.

На сённяшні момант сваю згоду на ўдзел у агульнай кампаніі па змяненні кантрактнай сістэмы ўжо далі незалежны прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), Беларуская арганізацыя працоўных жанчын, прадстаўнікі апазіцыйных партый. Бліжэйшым часам пройдзе шэраг сустрэчаў у розных абласцях Беларусі з тым, каб уключыць рэгіёны ў падтрымку агульнага руху.

Першая рэгіянальная сустрэча такога кшталту ўжо адбылася ў Гомелі і засведчыла, што мясцовыя актывісты маюць практычны досвед змагання з татальнай кантрактызацыяй і гатовыя яго пашыраць. Старшыня незалежнага прафсаюза Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода Юры Швец перакананы, што не варта баяцца кантрактнай сістэмы:

“Не трэба непакоіцца, што гэта кантракт ці нейкая іншая дамова. Трэба баяцца таго, як ужываюць гэтыя дамовы – у нармальнай ці скажоннай форме, ці для таго, каб шантажаваць чалавека”.

Юры Швец распавёў “Нямецкай хвалі”, што ўсяго каля 30% рабочых нафтаперапрацоўчага завода ў Мазыры працуе па тэрміновых дамовах. Пазбегнуць масавай кантрактызацыі атрымалася шляхам двухбаковых перамоваў паміж адміністрацыяй і незалежнымі прафсаюзамі. Маючы такі станоўчы досвед, грамадскі дзеяч тым не менш пагаджаецца, што супраць практыкі прымянення кантрактнай сістэмы ў Беларусі змагацца трэба, выкарыстоўваючы агульныя намаганні.

“У такой форме, як існуе сістэма кантрактаў, яна, зразумела, не мусіць быць. Таму што ў гэтым выпадку мэта – паўплываць на чалавека, каб ён быў маўклівым працаўніком на тых умовах, на якіх яму загадаюць. Каб гэтага не адбывалася, людзі павінны паміж сабой дамаўляцца – праз прафсаюзы, партыі і законы”,

- адзначыў прафсаюзны лідэр з Мазыра Юры Швец.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international