Брэст: Суд не пакарае чыноўнікаў

2012 2012-08-01T13:04:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/turchaniak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Брэсце Дзяніс Турчаняк

Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Брэсце Дзяніс Турчаняк

Суд Ленінскага раёна Брэста палічыў неабгрунтаванай скаргу мясцовага актывіста Руху “За Свабоду” Дзяніса Турчаняка, які патрабаваў пакараць адказных чыноўнікаў аблвыканкаму за адмову ў прадастаўленні інфармацыі.

Грамадскі актывіст лічыць, што прадстаўнікі выканаўчай улады парушылі заканадаўства, калі не пажадалі даваць звесткі адносна лёсу двух будынкаў па вуліцы Савецкай у Брэсце, якія маюць гісторыка-культурную каштоўнасць. Турчаняк упэўнены, што што інфармацыя адносна такіх забудоваў павінна быць адкрытай, аблвыканкам не мае права хаваць ад грамадскасці сутнасць інвестыцыйнай дамовы, якая тычыцца новай будоўлі на гістарычным месцы.

Адначасова Турчаняк атрымаў адказ з Брэсцкага абласнога Савету дэпутатаў, з якога вынікае, што народныя абраннікі таксама не маюць магчымасці азнаёміцца са згаданай інвестыцыйнай дамовай. На думку актывіста, такі адказ не можа не здзіўляць, бо дэпутаты мусяць кантраляваць дзеянні выканаўчай улады.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international