Мікалай Лазавік не ведае пра вылучэнне кандыдатаў ад “Белай Русі”?

2012 2012-08-01T12:54:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bielaja_rus-pikiet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет па зборы подпісаў за старшыню Завадской раённай арганізацыі Аксану Няхайчык (крыніца - belayarus.by)

Пікет па зборы подпісаў за старшыню Завадской раённай арганізацыі Аксану Няхайчык (крыніца - belayarus.by)

Сакратар ЦВК выказаў незадаволенасць наконт справаздачы БДІПЧ АБСЕ. У дакуменце акцэнтуецца ўвага на тым, што “Белая Русь” мае намер вылучыць сваіх кандыдатаў практычна на ўсіх выбарчых акругах. Па меркаванні Лазавіка, гэта немагчыма. Тым часам прадстаўнікі “Белай Русі” ўжо пачалі збор подпісаў за сваіх прыхільнікаў.

“У справаздачы сказана, што місія мае звесткі, што “Белая Русь” мае намер вылучаць сваіх кандыдатаў практычна ва ўсіх выбарчых акругах. Але ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам грамадскія аб’яднанні не маюць права вылучаць кандыдатаў у дэпутаты. Такім правам валодаюць толькі палітычныя партыі”, - заявіў чыноўнік.

Тым часам на афіцыйным сайце РГА “Белая Русь” паведамляецца, што ў Мінску ўжо вядзецца праца па вылучэнні старшыні Завадской раённай арганізацыі Аксаны Няхайчык кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Арганізаваныя пікеты, вядзецца збор подпісаў.

Выбарчы кодэкс РБ дазваляе сябрам  грамадскіх арганізацыяў вылучацца ў кандыдаты шляхам збору подпісаў або ад працоўных калектываў.

Старшыня арганізацыі Аляксандр Радзькоў у канцы чэрвеня заяўляў: “На паседжанні Рэспубліканскага Савета мы зацвердзілі план падрыхтоўкі ўдзелу арганізацыйных структур “Белай Русі” ў выбарчай кампаніі-2012. У адпаведнасці з гэтым планам, мы будзем падтрымліваць кандыдатаў – сябраў РГА “Белая Русь”, а таксама тых, хто стаіць на блізкіх да нас канструктыўных пазіцыях. “Белая Русь” будзе вылучаць сваіх актывістаў для працы ў ініцыятыўных групах па зборы подпісаў, для працы ў выбарчых камісіях усіх узроўняў, для працы даверанымі асобамі кандыдатаў, а таксама назіральнікамі ў выбарчыя камісіі”.

Дарэчы, у склад акруговых выбарчых камісіяў увайшлі 106 прадстаўнікоў РГА “Белая Русь”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international