Намесьніца дырэктара «Платформы» не выходзіць на сувязь

2012 2012-08-01T11:30:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/krasouskaia-kaspiarovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
 Алена Красоўская-Касьпяровіч

Алена Красоўская-Касьпяровіч

Намесьніца дырэктара інфармацыйна-асьветніцкай установы «Платформа» Алена Красоўская-Касьпяровіч з вечара 31 ліпеня перастала выходзіць на сувязь. Пайшла на сустрэчу - і з тых часоў ніхто яе не бачыў, паведаміў "Беларускаму партызану" дырэктар "Платформы" Андрэй Бандарэнка.

Апошні раз супрацоўнікі «Платформы» кантактавалі з ёй  пасьля 15-й гадзіны. Пасьля чаго сувязь перапынілася і аб яе месцазнаходжаньні нічога невядома. Сёньня раніцай яе тэлефоны працягваюць заставацца недаступнымі. «Платформа» робіць усе спробы, каб высветліць яе месцазнаходжаньне.

Як паведамляе кіраўнік «Платформы» Андрэй Бандарэнка, за апошні час ціск на супрацоўнікаў арганізацыі значна ўзрос.

«Платформа» просіць усіх, каму что-небудзь вядома пра месцазнаходжаньне Алены Красоўскай-Касьпяровіч паведаміць па тел: + 375 44 568 96 33, альбо на e-mail: platformarb.com.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international