У Брэсце актыўнічае БСДП (Г)

2012 2012-08-01T11:14:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maslouski-igar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Маслоўскі

Ігар Маслоўскі

Сярод ініцыятыўных груп, зарэгістраваных у Брэсце для збору подпісаў, найбольшую актыўнасць праяўляюць актывісты, якія ладзяць пікеты за вылучэнне кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых лідараў БСДП (Грамада) - Ганны Канюс і Ігара Маслоўскага.

Паколькі плошча Леніна ўнесена Брэсцкім гарвыканкамам у спіс месцаў, дзе забаронена ладзіць такія пікеты, актывісты партыі збіраюць подпісы грамадзян на вуліцы Пушкінскай, што знаходзіцца зусім побач з цэнтральнай плошчай.

Як адначыў старшыня абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі, пікеты даюць плён і з дазваляюць рабіць выснову, што людзі даволі станоўча ставяцца да вылучэння альтэрнатыўных кандыдатаў, выказваюць ім сваю маральную падтрымку. “Гэта сведчыць, што людзі жадаюць пераменаў і гатовы галасаваць за тое, каб такія перамены адбываліся”, - лічыць Ігар Маслоўскі.

Разам з тым, выключэнне цэнтральных вуліц і плошчаў гораду са спісу месцаў, дзе можна ладзіць пікеты з мэтай збору подпісаў, паўплывала на эфектыўнасць гэтага этапу выбарчай кампаніі і абмежавала магчымасці людзей атрымаць інфармацыю пра тых, хто вылучаецца кандыдатамі ў дэпутаты ад прадстаўнікоў апазіцыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international