Смаргонь і Астравец: Патэнцыйныя кандыдаты актыўнасці не праяўляюць

2012 2012-08-01T11:04:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/astraviec.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Смаргонскай выбарчай акрузе №59, у склад якой уваходзяць Смаргонскі і Астравецкі раёны, нарэшце акрэсліліся патэнцыйныя кандыдаты. За дэпутацкі мандат тут збіраюцца змагацца Валерый Кокаш, генеральны дырэктар прадпрыемства “Гроднааблдарбуд” і Мікалай Уласевіч, астравецкі грамадскі актывіст, прадстаўнік АГП.

Наконт кандыдатуры Валерыя Кокаша, які ўступіў у пенсійны ўзрост, смаргонскія грамадска-палітычныя актывісты іранізуюць, што яму прапанавалі дэпутацкае крэсла, каб не адпраўляць на пенсію“патрэбнага” чалавека. Сёлета, між іншым, ён быў узнагароджаны Лукашэнкам медалём “За працоўныя заслугі”. Смаргонцы мяркуюць, што, нягледзячы на вялікую ініцыятыўную групу, спадару Кокашу складана будзе збіраць подпісы: нічым асаблівым гэты чалавек не адзначыўся, да таго ж заўважна пашыраецца ў грамадстве негатыўнае стаўленне да ўладных прадстаўнікоў. Таму, хутчэй за ўсё, усе подпісы будуць збірацца на прадпрыемствах, дзе людзям пад наглядам начальства цяжка будзе адмовіцца падпісацца.

Што датычыцца Мікалая Уласевіча, ён вядомы не толькі ў сваёй мясцовасці, але і па-за яе межамі як актывіст антыядзернага руху Беларусі. Апошнім часам яго імя гучала ў многіх незалежных СМІ ў сувязі з тым, што спадар Уласевіч звяртаўся ў пракуратуру па факце крадзяжа бюджэтных грошай старшынёй Астравецкага райвыканкама, а таксама ў Вярхоўны суд – з патрабаваннем пакараць Лукашэнку за ўказ аб будаўніцтве атамнай электрастанцыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international