Жодзіна: праваабаронцы нагадалі ўладам пра Канстытуцыю й зьвярнуліся ў суд са скаргаю

2012 2012-08-01T10:11:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhodzina-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Жодзінскім судзе  вызначаюць памер дзяржпошліны  для аплаты пры падачы скаргі А. Лапіцкім.

У Жодзінскім судзе вызначаюць памер дзяржпошліны для аплаты пры падачы скаргі А. Лапіцкім.

Праваабаронца  Аляксей Лапіцкі 30 ліпеня зарэгістраваў у Жодзінскім гарвыканкаме  новую заяву, у якой пастаўлены пытаньні да кіраўніцтва города, якое чарговы раз прадказальна забараніла замоўленае на 4 жніўня пікетаваньне ў падтрымку палітвязняў і пазбаўленага свабоды праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

У заяве адзначаецца, што матывацыя забароны тым, што “пададзеныя дакумэнты не адпавядаюць патрабаваньням арт. 6 Закону Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь»” з прыпіскай аб тым, што “забесьпячэньне грамадзкага парадку й бясьпекі, а таксама мэдычнага абслугоўваньня ўдзельнікаў пікетаваньня ў часе правядзеньня масавага мерапрыемства павінна ажыцьцяўляцца ворганамі нутраных справаў і установай аховы здароўя насельніцтва” – незразумелая.

Праваабронца ў сваёй заяве тлумачыць падпісаўшаму забарону намесьніку старшыні выканкаму па ідэалёгіі Юрыю Шараму, што “ў сваіх пісьмовых гарантыях да заяўкі на правядзеньне … малога пікетаваньня (колькасьцю 1-2 асобы, верагодна да 10 максымум)” заяўнікі адзначылі як яны з свайго боку “будуць выконваць уласныя абавязкі ў якасьці арганізатараў і ўдзельнікаў гэтага мірнага мерапрыемства, а таксама прапанавалі выканкаму й адпаведным, каардынуемым ім установам, выканаць сваю частку абавязкаў згодна Канстытуцыі (арт. 33 і арт. 35) і Міжнароднага Пакту (МПГіПП, арт. 19 і арт. 21) па гарантыях забесьпячэньня й аховы правоў і свабодаў” заяўнікоў і “падтрыманьня правапарадку ў часе правядзеньня мерапрыемства, калі яно будзе належным чынам дазволенае”.

Заяўнікі ў сваім звароце адзначаюць, што “ў мінулым судовым разьбіральніцтве” па падобнай праблеме “cудом выяўлены й вызначаныя ўмовы, пры якіх дадзеныя ўстановы аховы правапарадку й здароўя могуць рэагаваць на наўпростыя да іх звароты грамадзянаў”. Так “для таго, каб дадзеныя дзяржустановы выканалі свае непасрэдныя функцыі абавязковай і цалкам дастатковай умоваю зьяўляецца, як мінімум, дазвол правядзеньня мерапрыемства з боку выканкаму.”

У такіх умовах праваабаронцы прапануюць кіраўніцтву Жодзінскага гарвыканкаму усё ж падумаць і “адмяніць сваё рашэньне”, “задаволіць пададзеную заяўку на правядзеньне мірнага мерапрыемства ў адзначаны ў ёй дзень, час, у тым жа самым фармаце.”

Як паведамляе prava-by.info  адначасова Аляксей Лапіцкі зарэгістраваў у Жодзінскім судзе скаргу на неправамерныя дзеяньні службовых асобаў Жодзінскага выканкаму, якімі парушаюцца Канстытуцыйна гарантаваныя грамадзянам Беларусі правы на свабоду перакананьняў, безперашкодны распаўсюд інфармацыі й правядзеньне мірных сходаў. Скаргу прынялі й зарэгістравалі ў канцэлярыі суда.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international