Мазыр: Уладзімір Целяпун падаў заяву ў міжраённую пракуратуру

2012 2012-07-31T22:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cieliapun.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Целяпун

Уладзімір Целяпун

Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун падаў заяву ў міжраённую пракуратуру Мазырскага раёна з просьбай аб вызначэнні законнасці рашэння райвыканкама №1202 ад 15.09.2011 года, якое  не ў поўнай меры адпавядае Закону Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах” і не дае грамадзянам скарыстацца гарантаванымі Канстытуцыяй правамі і свабодамі, мець магчымасць публічна выказаць сваё меркаванне.

Гэтай заяве папярэднічала заява на імя старшыні Гомельскага аблвыканкама У.Дворніка, які не адмяніў рашэнне Мазырскага райвыканкама і не даручыў накіраваць яго на дапрацоўку. Таму праваабаронца накіраваў адпаведную заяву яшчэ і ў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

У сваёй заяве Уладзімір Целяпун аналізуе рашэнне Мазырскага райвыканкама №1202 ад 15.09.2011 года, паводле якога пастаяннымі месцамі правядзення масавых мерапрыемстваў у Мазыры і Мазырскім раёне вызначаны стадыён “Спартак” установы “Спецыалізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзэрва №1 г., размешчаны ў Мазыры па вуліцы Фрунзе, 38, а таксама стадыён “Палессе” установы “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Мазырскага раёна”, размешчаны ў вёсцы Козенкі па вуліцы Спартыўнай, 17а.

“Але, накіроўваючы праводзіць пікет на стадыён “Спартак” (ён размешчаны ў прыватным сектары, абнесены вялікай агароджай, трыбунай равамі) з запрашэннем туды грамадзянаў для публічнасці гэтага віда масавага мерапрыемства (цытата з паясненняў прадстаўніка райвыканкама Рэберт Н.А. ў судзе 26.06.2012г.), улады мэтанакіравана правакуюць арганізатараў на парушэнне Закона, паколькі гэта ўжо будзе мітынг – іншы від масавага мерапрыемства”, - піша ў сваёй заяве Уладзімір Целяпун.

Да таго ж, прыведзенае рашэнне Мазырскага райвыканкама ўтрымлівае пералік арганізацыяў, з якімі павінны быць заключаны дамовы, але  не ўтрымлівае парадку аплаты выдаткаў на паслугі гэтых арганізацыяў, як гэта прадугледжана Законам.

Уладзімір Целяпун просіць міжраённую пракуратуру Мазырскага раёна вызначыць законнасць рашэння №1202 ад 12.10.2011 г. Мазырскага райвыканкама і яго адпаведнасць артыкулам 2, 21, 23, 34,35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і патрабаванням артыкула 6 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах”.

Нагадаем, што з 2008 года Мазырскім райвыканкамам не задаволена ніводная заяўка грамадскіх актывістаў раёна У.Целяпуна, П.Наздры, Р.Крывіцкага, А.Кавальчука, Я.Гутмана) на правядзенне масавага мерапрыемства (пікетавання, жалобнай цырымоніі і г.д.).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international