Бабруйск: Лідэр свабоднага прафсаюза скардзіцца ў пракуратуру
https://spring96.org/be/news/55161
2012
2012-07-31T22:03:26+0300
2012-07-31T22:03:26+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kavalkou.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Кавалькоў, лідэр суполкі Свабоднага прафсаюза Беларускага на Баруйскім заводзе ТДіА, падае скаргу пракурору Першамайскага раёна.
У скарзе прафсаюзны лідэр даводзіць, што, перашкаджаючы старшыні СПБ патрапіць на тэрыторыю завода і пазбавіўшы прафсаюз памяшкання, кіраўніцтва прадпрыемства ігнаруе пастановы двух судоў.
Нагадаем, што некалькі дзён таму прафсаюз, без ведама Міхаіла Кавалькова, самавольна выселілі з будынку завода ТдіА, а дзверы ў гэтае памяшканне замуравалі.
Сп. Кавалькоў просіць пракуратуру прыняць меры ў дачынені да кіраўніцтва Бабруйскага завода ТДіА.