Затрыманыя актывісты “Еўрапейскай Беларусі”

2012 2012-07-31T22:02:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrymannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасьля 20 гадзін вечара непадалёку ад Чыгуначнага вакзалу ў Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух актывістаў “Еўрапейскай Беларусі” - Аляксея Цёплага  і Мікіту Каваленку. Яны распаўсюджвалі інфармацыйны бюлютэнь  “Хартыя-97”.

Сувязь з імі дагэтуль адсутнічае. Верагодна, з пастарунку пасьля складаньня пратаколаў іх да суду адправяць у Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў.

***

Абодвух актывістаў адпусцілі без складання пратаколаў у 23-50.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства