viasna on patreon

Светлагорск: месца стэнду пра выбары знайшлося за сметнікам

2012 2012-07-31T21:54:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/peradvybarchy_stend-svietlfgorsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Месца стэнду пра выбары знайшлося за сметнікам (Светлагорск)

Месца стэнду пра выбары знайшлося за сметнікам (Светлагорск)

Па горадзе расставілі стэнды, якія інфармуюць аб выбарах у Палату прадстаўнікоў. Адзін з іх усталявалі каля “Гандлёвага цэнтру”. Але месца для стэнду, як і санітарнае становішча ля крамы, пакідаюць жадаць лепшага.

Само месца каля ўваходу ў краму, як бачна на здымку, утрымліваецца не ў належным санітарным стане. Чамусьці стэнд пра выбары вырашылі засунуць менавіта сюды.

Прычым антысанітарнае становішча ля харчовай крамы ўтвараецца не праз неахайнасць гараджанаў. Яны і хацелі б пакласці смецце ў скрыню, ды толькі няма куды, бо скрыня перапоўненая. Падобную карціну можна назіраць і ў іншых месцах горада.

Дарэчы, “уладным кандыдатам” у дэпутаты па Светлагорску вылучаецца Галіна Філіповіч, старшыня раённага Савета. Ці робіць райсавет што-небудзь для таго, каб у горадзе было чыста? Адказ на пытанне, гледзячы на выбарчы стэнд ля смецця, напрошваецца сам сабой.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства