viasna on patreon

Падтрымайце Алеся Бяляцкага 4 жніўня!

2012 2012-07-31T17:58:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі падчас суду

Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі падчас суду

4 жніўня 2012 года будзе адзначацца Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі, абвешчаны міжнароднай грамадскасцю.

У сувязі з гэтым Праваабарончы цэнтр “Вясна” звяртаецца да калегаў, прадстаўнікоў міжнародных і беларускіх праваабарончых арганізацый, з заклікам правесці ў гэты дзень акцыі салідарнасці з Алесем Бяляцкім - старшынёй Праваабарончага цэнтру “Вясна” і віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), які быў арыштаваны 4 жніўня 2011 г. і асуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі за актыўню праваабарончую дзейнасць.

Прапануем тэкст петыцыі да ўладаў Беларусі з патрабаваннем неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязняў, якія дагэтуль знаходзяцца ў турмах, а таксама спынення ціску на праваабарончыя і грамадскія арганізацыі краіны. Вы можаце падпісаць гэтую петыцыю і перадаць яе ў амбасаду Беларусі ў Вашай краіне ці даслаць у Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

 

Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь
Аляксандру Лукашэнку
220016, г.Мінск, вул. К. Маркса, 38
Рэспубліка Беларусь

 

Петыцыя

4 жніўня 2011 г. быў арыштаваны, а затым пазбаўлены волі на чатыры з паловай гады вядомы ў Беларусі і па-за яе межамі праваабаронца Алесь Бяляцкі - віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федерацыі за правы чалавека (FIDH), старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Мы лічым асуджэнне праваабаронцы незаконным, звязаным з яго праваабарончай дзейнасцю. Арышт Алеся стаў вынікам  шматгадовай, мэтаскіраванай палітыкі беларускіх уладаў у дачыненні да праваабрончых і грамадскіх арганізацый краіны: пазбаўлення ў судовым парадку дзяржаўнай рэгістрацыі, стварэння  перашкодаў, у тым ліку на заканадаўчым узроўні, у рэгістрацыі НДА, наяўнасці крымінальнай адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацый, фактычнай забароны і крыміналізацыі замежнай фінансавай дапамогі.

Мы, прадстаўнікі беларускай і міжнароднай супольнасці, патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладнага і безумоўнага вызвалення віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека, старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага, а таксама ўсіх вязняў сумлення, якія дагэтуль знаходзяцца ў турмах Беларусі.

Мы патрабуем ад уладаў Беларусі спыніць ціск і пераслед прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці краіны і праваабаронцаў, а таксама прывесці заканадаўства Беларусі ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне абароны правоў чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства