Скандал на саміце - расейскія журналісты з незалежных мэдыяў, акрэдытаваныя на сустрэчы прэзідэнтаў СНД у Менску, пакінулі саміт і адмовіліся асьвятляць яго

2006 2006-11-29T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамілі інфармацыйныя агенцтвы, гэты дэмарш быў зроблены на знак салідарнасьці з іх калегамі – карэспандэнтамі “Московского комсомольца” і “Коммерсанта”, якія не былі дапушчаныя на сустрэчу.

Кіраўнік расейскага саюзу журналістаў Ігар Якавенка патлумачыў, што “ўсе журналісты прэзыдэнцкага пулу падтрымалі сваіх калегаў і адмовіліся асьвятляць тое, што суправаджалася гэткай агіднасьцю. Я лічу, што гэта добрая навіна,” – заявіў Ігар Якавенка і дадаў, што “расейскія ўлады не дазваляюць сабе такога хамства адносна журналістаў”.

Беларускі бок лічыць абгрунтаваным сваё рашэньне не дапускаць да асьвятленьня саміту СНД журналіста “Московского комсомольца”, а таксама фотакарэспандэнтаў гэтага выданьня і газэты “Коммерсант”. З такой заявай выступіў кіраўнік прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі Павал Лёгкі. Ён патлумачыў, што незадоўга да саміту ў гэтых выданьнях былі апублікаваныя матэрыялы і фотаздымкі, “якія абражаюць кіраўніка беларускай дзяржавы”.

Абразіўшы прэзыдэнта Беларусі, журналісты “Московского комсомольца” і “Коммерсанта” абгрунтавана не прайшлі акрэдытацыю для працы ў нашай краіне, пра што яны былі паінфармаваныя, – сказаў спадар Лёгкі.

Паводле яго, расейскія журналісты сышлі з выніковай прэсавай канфэрэнцыі, даведаўшыся, што там ня будзе Ўладзімера Пуціна. “Такім чынам яны прадэманстравалі сваю абыякавасьць да вынікаў мерапрыемства, дзеля асьвятленьня якога яны і прыехалі ў Менск,” – мяркуе кіраўнік прэсавай службы Лукашэнкі.

Паводле яго падобныя дзеяньні расейскіх СМІ наносяць шкоду традыцыйна дружалюбным адносінам двух краінаў, якія імкнуцца стварыць саюзную дзяржаву.

Прадстаўнік прэсавай службы прэзыдэнта Расеі паведаміў, што прэсавы сакратар Пуціна Аляксей Громаў спрабаваў урэгуляваць сытуацыю з журналістамі “Московского комсомольца” і “Коммерсанта” з прэсавым сакратарам кіраўніка Беларусі Паўлам Лёгкім, але Громаву “не пайшлі насустрач”.

Прадстаўнік прэсавай службы Пуціна абверг заяву Паўла Лёгкага пра тое, што журналісты пакінулі саміт пасьля таго, як стала вядома, што на выніковай прэсавай канфэрэнцыі выступяць толькі прэзыдэнт Казахстану Назарбаеў і выканаўчы сакратар СНД Уладзімер Рушайла. Супрацоўнік прэсавай службы прэзыдэнта Расеі падкрэсьліў, што калі журналісты сыходзілі, было яшчэ невядома, хто возьме ўдзел у прэсавай канфэрэнцыі.

Намесьнік галоўнага рэдактара расейскай газэты “Московский Комсомолец” Вадзім Паэглі заявіў у інтэвію Інтэрнэт-рэсурсу «Хартыя-97», што, паводле інфармацыі выданьня, загад не пускаць журналістаў «Московского комсомольца» на саміт зыходзіў асабіста ад Лукашэнкі.

У адказ на дзеяньні беларускіх уладаў, прэсавая служба прэзідэнта Расіі забараніла беларускім журналістам прысутнічаць на прэсавай канфэрэнцыі, якую маў перад адлётам прэзідэнт Расіі Ўладзімер Пуцін. Беларускія і расейскія журналісты падышлі да VIP-залы, але супрацоўнікам беларускіх дзяржаўных СМІ забаранілі ўваходзіць у яе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international