Як стаць назіральнікам за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі?

2012 2012-07-31T14:51:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/n2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» запрашае актыўных беларусаў да назірання за парламенцкімі выбарамі, што пройдуць у верасні 2012 году.

Стаць назіральнікам на беларускіх парламенцкіх выбарах вельмі проста. Паводле закона, любы грамадзянін Беларусі, якому ўжо ёсць 18 гадоў, мае права ўдзельнічаць у кантролі за выбарамі. Назіраць можна ў любой кропцы краіны ў незалежнасці ад месца рэгістрацыі.

«Назіранне за выбарамі дае магчымасць кожнаму на свае вочы ўбачаць, як адбываюцца выбары ў Беларусі, — кажа кіраўніца праекту „Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка“ Анастасія Матчанка. — Назіранне можа даць вельмі шмат не толькі для разумення функцыянавання дзяржавы, але і ісці на карысць усяго грамадства. Я раю ўсім, хто збіраецца назіраць падчас гэтай кампаніі, азнаёміцца з заканадаўствам, найперш выбарчым Кодэксам і адпаведнымі пастановамі ЦВК, каб быць больш падрыхтаванымі і назіраць з улікам існых правіл і працэдур. Уся інфармацыя аб іх будзе збірацца на сайце www.eotp.info».

Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» дапаможа кожнаму, хто вырашыў стаць назіральнікам за выбарамі. Для гэтага дастаткова запоўніць невялікую анкету на сайце праекту (www.eotp.info/application) і быць гатовым правесці на ўчастку для галасавання як мінімум 13 гадзін у дзень выбараў.

Даведка: Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» (www.eotp.info) спрыяе распаўсюду ідэі назірання за выбарамі на Беларусі і мае на мэце скарыстаць міжнародны досвед правядзення выбараў у Беларусі. Праект з’яўляецца непалітычным, і прасоўвае ідэю незалежнага, грамадскага назірання на Беларусі і прыцягвае да назірання неабыякавых актыўных беларусаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international