Бабруйск: Першы пікет у падтрымку Аксаны Самуйлавай (фота)

2012 2012-07-31T14:10:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/samujlava-piket-babrujsk-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магіляўчанка Аксана Самуйлава наведала 30 ліпеня Бабруйск, каб паўдзельнічаць у двух пікетах па зборы подпісаў за сваё вылучэнне ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Іх зладзілі на вуліцы 50 год ВЛКСМ і вуліцы Гарэліка.

- Падобна, што наша прэтэндэнтка бабруйчанам спадабалася, - кажа Алена Мядзведзева, сябра ініцыятыўнай групы. - Людзі, калі даведваліся, з якой мэтай мы тут стаім, расказвалі нам пра свае праблемы і пажаданні, вельмі добразычліва ставіліся.

Аксана Самуйлава адзначыла, што бабруйчане з невялікай цікаўнасцю ставяцца да самога факту правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў, але агрэсіі таксама не выказваюць.

- Цікавіліся грамадзянскай дамовай кампаніі "Гавары праўду", яна размешчана на маім стэндзе, - расказвае Аксана Самуйлава. - Дарэчы, мяне вельмі здзівіла, што дзейснага дэпутата ПП НС жыхары гэтай акругі не ведаюць. Мы не сустрэлі ні аднаго чалавека, які б ведаў прозвішча, і нават больш за тое - не ведаюць,  жанчына ці мужчына гэты дэпутат! Мне гэта незразумела. Напрыклад, на маіх плакатах адразу пазначаны і кантактная інфармацыя, каб кожны патэнцыйны выбаршчык мог наўпрост звярнуцца з нейкім пытаннем.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international