Камісія магілёўскай турмы № 4 адмовілася змякчыць рэжым утрымання Мікалаю Статкевічу

2012 2012-07-31T13:29:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/statkevich-m.jpg
Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Аб гэтым Статкевіч паведаміў у лісце да сваёй жонкі Марыны Адамовіч.
Паводле яе слоў, ён напісаў ліст па адбыцці 10 сутак у штрафным ізалятары.

Палітык таксама паведаміў, што кіраўніцтва магілёўскай турмы дало яму абяцанне больш не прапаноўваць напісаць прашэнне аб памілаванні. "Ён напісаў, што настаяў, каб кіраўніцтва турмы дало яму абяцанне "больш ніколі нават не гаварыць аб "памілаванні", паколькі, па-першае, яго пазіцыя вядомая і нязменная. Па-другое, гэта дрэнны для яго знак, бо кожны раз пасля адмовы "папрасіцца" у яго пачынаюцца праблемы з насоўкамі, біркамі, суседзямі, што цягне спагнанне", - сказала Адамовіч.

У той жа час Статкевіч заклікаў з разуменнем ставіцца да тых, хто напісаў прашэнне аб памілаванні. "Але розныя людзі, розныя сітуацыі, розная адказнасць. У мяне яна найбольшая, улічваючы маё "кандыдацтва". Я не асуджаю нікога з тых, хто "папрасіў", прашу не асуджаць іх нікога, буду шчыра рады, калі яны выйдуць на волю, але сам "прасіцца" права не маю. І ніякія СІЗА і "рэжымы" тут нічога не памяняюць ", - напісаў палітык.

26 мая 2011 года суд Ленінскага раёна Мінска прысудзіў Статкевіча да шасці гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень выбараў прэзідэнта 19 снежня 2010 года. Ён адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі № 17, аднак 15 студзеня 2012 г. быў пераведзены ў СІЗА ў Магілёве. Прычынай стала афіцыйнае прадстаўленне адміністрацыі калоніі, згодна з якім асуджаны палітык "не стаў на шлях выпраўлення", "да ўмоўна-датэрміновага вызвалення не імкнецца" і па адбыцці пакарання мае намер "весці злачынны лад жыцця". Па словах жонкі палітыка, фармальнай нагодай для абвінавачвання стала тое, што на вопратцы не было біркі з нумарам зняволенага, ён таксама не ўказаў у спісе асабістых рэчаў насоўкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international