Суддзя адмовіла ў зыску супраць Яны Ляснеўскай

2012 2012-07-31T16:50:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/janina-lesnevskaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яніна Ляснеўская, актывістка грамадзянскай кампаніі "Наш дом"

Яніна Ляснеўская, актывістка грамадзянскай кампаніі "Наш дом"

 У Аршанскім гарадскім судзе  сёння разглядалася адміністрацыйная справа актывісткі кампаніі “Наш Дом” Яны Ляснеўскай. Яе затрымалі 12 ліпеня ў Віцебску і звінавацілі ў распаўсюдзе твораў, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасьці (арт. 17.8 КаАП РБ).  Суддзя – Іна Кохава.

Супрацоўнікі міліцыі заявілі, што Яну падазраюць у распаўсюдзе твораў, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасьці.  Такімі матэрыяламі міліцыянты палічылі дзіцячыя размалёўкі «Мой тата міліцыянт. Што ён робіць на працы?»

Адзіная размалёўка была выяўленая ў Яніны дома падчас ператрусу ў пачатку лютага. Тады праваахоўнікі шукалі друкаваныя матэрыялы, якія рассылаліся ў Аршанскі гарадскі і раённы аддзелы міліцыі ад імя кампаніі «Наш Дом».

Падтрымаць дзяўчыну ў судзе прыходзілі мясцовыя праваабаронцы ды актывіст кампаніі «Наш дом» Мікалай Петрушэнка.

Быў абвешчаны перапынак слухання, паколькі Яна Ляснеўcкая запатрабавала адваката з Мінску, з якім у яе заключаная дамова.

Пасля 16 гадзінаў суддзя вынесла рашэнне - адмовіць у зыску, паколькі прайшоў тэрмін даўніны з часу здзяйснення правапарушэння.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international