Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2012 2012-07-31T10:41:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.

У гэтым выпуску:

Факты парушэнняў правоў чалавека, зафіксаваныя праваабаронцамі на мінулым тыдні, а таксама - рэакцыя міжнароднай і грамадзянскай супольнасці на затрыманьне і прад’яўленне абвінавачання журналісту Антону Сурапіну і рыэлтару Сяргею Башарымаву ў справе плюшавых мядзведзікаў і нелегальнага перасячэння беларускай паветранай прасторы шведскім самалётам ў “Хроніцы пераследу”.

Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – грамадскі актывіст Іван Амельчанка, які адбыў чарговы адміністратыўны арышт і пры гэтым паспрабаваў вылучыцца кандыдатам у дэпутаты. 

У “Праваабарончым календары” – новая дата, заснаваная міжнароднай грамадскасцю ў падтрымку праваабаронцаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі.

У музычных паўзах – кампазіцыі гурта  “Band_A з альбому “ Пазітывы ”.

Слухаць выпуск:

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international