У выніку ціску настаўніцы Янавіцкай СШ Клецкага раёну адклікалі свае подпісы на вылучэньне кандыдатам у дэпутаты мясцовага савету дэмакратычнай актывісткі Іны Кебікавай

2006 2006-11-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па зьвестках Радыё Свабоды, тры настаўніцы Янавіцкай СШ Клецкага раёну, якія напачатку падтрымалі вылучэньне кандыдатам у дэпутаты мясцовага савету сваёй былой вучаніцы Іны Кебікавай, пасьля тэрмінова папрасілі скасаваць іхныя подпісы.

Паводле Іны Кебікавай, да настаўнікаў яна зьвярнулася перадусім за падтрымкаю, бо была ў ліку лепшых вучаніц, скончыла Янавіцкую СШ з залатым мэдалём: “Спачатку яны з задавальненьнем паставілі свае подпісы, пахвалілі за маё рашэньне балятавацца на месца дэпутата ў мясцовым сельсавеце. Але пасьля тэлефанавалі і прасілі выкрасьліць іхныя подпісы. Даводзілі, што баяцца рэпрэсіяў”. Іна Кебікава скончыла Янавіцкую СШ з залатым мэдалём. Пасьля – Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт і разьмеркавалася выкладаць ангельскую мову ў Грыцэвіцкай сярэдняй школе Клецкага раёну. Напачатку лістапада 23-гадовую выкладчыцу звольнілі з працы. Загадчык Клецкага райана Анатоль Клімовіч і ягоная жонка Алена Клімовіч, якая зьяўляецца дырэктаркай Грыцэвіцкай СШ, зьвінавацілі дзяўчыну ў недысцыплінаванасьці. Да гэтага Іну Кебікаву папракалі, што на яе працоўнай сумцы бел-чырвона-белы сьцяжок і надпіс “Жыве Беларусь”. Акрамя таго дзяўчына насіла шалік з надпісам “Наша Ўкраіна”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international