Рубінаў: “Назіральнікі могуць дэзарганізаваць працу камісіі”

2012 2012-07-30T21:13:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rubinau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў

Старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў

Старшыня Савета Рэспублікі прапануе змяніць умовы для вылучэння назіральнікаў – павялічыць парог для вылучэння з 10 чалавек да 100 і акрэдытоўваць не пазней за апошні дзень перад галасаваннем.

Такое меркаванне ён выказаў на сустрэчы з працоўнымі ў грамадскай прыёмнай РГА “Белая Русь”. “Для забеспячэння нармальных умоў для працы ў камісіях неабходна ўпарадкаваць арганізацыю працы назіральнікаў. Паводле дзеючага заканадаўства, ад 10 выбаршчыкаў можна вылучыць назіральніка. Такім чынам, у Мінску ў сярэднім на адзін участак можа прыпадаць ад адной да чатырох тысяч выбаршчыкаў. Гэта значыць, тэарэтычна на адным участку ў спальным раёне могуць апынуцца амаль 300 назіральнікаў толькі ад грамадзян! Ну, нават калі прыйдзе 50 чалавек, то яны дэзарганізуюць, узнікнуць цяжкасці ў камісіі. Нельга ж памяшканне так напоўніць, бо там наогул будзе не развярнуцца”.

А таму чыноўнік прапаноўвае, каб назіральнікі акрэдытоўваліся загадзя, не пазней за апошні дзень перад днём галасавання. Таксама Анатоль Рубінаў лічыць, што парог у 10 чалавек для вылучэння назіральнікаў трэба павялічыць да 100 чалавек. Гаворка ідзе пра назіральнікаў, якія вылучаюцца шляхам збору подпісаў ад грамадзян.

“Але гэта толькі на наступныя выбары. Цяпер ужо ўсё вызначана”, — дадаў чыноўнік.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international