viasna on patreon

Бабруйск: зборшчыца подпісаў падала скаргі на дзеянні чыноўнікаў

2012 2012-07-30T20:49:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gluhava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянціна Глухава

Валянціна Глухава

Бабруйская актывістка кампаніі “Гавары праўду” Валянціна Глухава 30 ліпеня падала скаргі ў акруговую камісію Першамайскага раёна, пракуратуру Першамайскага раёна і Цэнтральную выбарчую камісію, дзе выказвае нязгоду з тым, што мясцовыя ўлады чыняць зборшчыкам подпісаў перашкоды.

Так, напрыклад, на мінулым тыдні, сябры ініцыятыўнай групы дэмакратычнай вылучэнкі Аксаны Самуйлавай некалькі разоў сутыкаліся з сітуацыяй, калі іх не пускалі у інтэрнаты, тлумачачы гэта загадамі чыноўнікаў. 

- Мы не збіраемся пакідаць без увагі ні адзін такі выпадак, - кажа мясцовы каардынатар “Гавары праўду” Алена Мядзведзева. – Гэта няправільна, калі прыціскаюць выключна сябраў ініцыятыўных групаў незалежных кандыдатаў. Па кожным такім выпадку мы будзем патрабаваць тлумачэнняў ад чыноўнікаў з вышэйстаячых інстанцый.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства