Мінгарвыканкам апублікаваў спіс участкаў для галасавання ў сталіцы

2012 2012-07-30T17:07:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mensk-rajony.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінгарвыканкам апублікаваў спіс участкаў для галасавання на парламенцкіх выбарах 2012 года.

Нагадаем, усяго ў Мінску створана 20 выбарчых акругаў, у рамках якіх будзе працаваць 606 участкаў. У гэтым годзе ў сталіцы створана на 19 участкаў больш, чым на мінулых парламенцкіх выбарах, хоць у цэлым па краіне іх колькасць скарачаецца.

Так, у Шабаноўскай выбарчай акрузе № 91 і Аўтазаводзкай № 92 створана па 37 участкаў для галасавання, у Васняцоўскай № 93 - 38, у Свіслацкай № 93 - 31, у Купалаўскай № 95 - 34, у Чкалаўскай № 96 - 30, у Кастрычніцкай № 97 - 29, у Грушаўскай № 98 - 46, у Паўднёва-Заходняй № 99 - 32, у Ясенінскай № 100 - 30, у Фрунзенскай № 101 - 33, у Заходняй № 102 - 32, у Матусевіцкай № 103 - 33, у Кальварыйскай № 104 - 33, у Старавіленскай № 105 - 42, у Коласаўскай № 106 - 43, ва Усходняй № 107 - 42, у Каліноўскай № 108 - 4.

Апісанне межаў участкаў можна паглядзець  на сайце Мінгарвыканкама.

Усяго на тэрыторыі Беларусі будзе створана 6305 участкаў для галасавання, што на 178 менш, чым падчас папярэдняй парламенцкай выбарчай кампаніі. Яшчэ 44 участкі будуць працаваць за мяжой.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international