Слуцк: У дзяржарганізацыях забараняюць ставіць подпіс за альтэрнатыўнага кандыдата

2012 2012-07-30T16:28:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shylovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Шыловіч

Аляксандр Шыловіч

У дзяржаўных арганізацыях людзям кажуць: «Падпісаўся за прэтэндэнта ад улады - не маеш права ставіць подпіс у падтрымку альтэрнатыўнага кандыдата».

Прадпрымальнік Аляксандр Шыловіч і яго ініцыятыўная група за тыдзень сабралі ў яго падтрымку каля 500 подпісаў. Па словах прэтэндэнта ў кандыдаты, ад дзвярэй да дзвярэй сябры яго каманды ходзяць пераважна па сельскай мясцовасці.

- Некаторыя мае землякі працуюць у горадзе на дзяржпрадпрыемствах, - распавядае Аляксандр Шыловіч. - Я быў здзіўлены, калі пачуў ад іх адмовы падпісацца ў маю падтрымку. Аказалася, на шэрагу прадпрыемстваў і арганізацый, як, напрыклад, «Слуцкмежрайгаз» і Слуцкая цэнтральная раённая бальніца, работнікам забараняюць аддаваць подпісы ў падтрымку альтэрнатыўных кандыдатаў. Акрамя таго, за прэтэндэнта ў кандыдаты ад улады Інэсу Кляшчук падпісваюць з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу: сябры ініцыятыўных груп бяруць пашпартныя дадзеныя ў аддзелах кадраў і ўносяць іх у падпісныя лісты, а супрацоўнікі ставяць подпісы.

Аляксандр Шыловіч тлумачыць вяскоўцам, што ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам яны могуць падпісвацца за ўсіх прэтэндэнтаў у кандыдаты, але людзі ўсё роўна баяцца.

Словы прадпрымальніка пацвярджае супрацоўніца Слуцкай ЦРБ:

- У нас працуе сябра ініцыятыўнай групы Інэсы Кляшчук. Ёй пастаўлена задача сабраць сярод работнікаў бальніцы 370 подпісаў.

Ініцыятыўная група прадпрымальніка Аляксандра Солапа сабрала больш за 600 подпісаў.

Кіраўнік групы Юлія Балакір прызналася, што ў раёне цукрова-рафінаднага камбіната жыхары часам агрэсіўна рэагуюць на візіты па зборы подпісаў. Людзі так і кажуць: «Выбараў у нас няма. Усё ўжо вырашана. Мы можам вам сказаць, хто пераможа», і зачыняюць дзверы перад носам.

Бываюць выпадкі, калі случчакі адмаўляюцца падпісвацца ў падтрымку альтэрнатыўнага кандыдата, спасылаючыся на тое, што на працы ўжо паставілі подпіс за Інэсу Кляшчук, і начальнік сказаў, што можна падпісвацца толькі за аднаго кандыдата.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international