“Свабода” на працоўным месцы – пратакол на актывіста

2006 2006-11-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння раніцай на гомельскім заводзе пускавых рухавікоў участковым быў складзены пратакол на грамадскага актывіста і праваабаронцу Анатоля Паплаўнага за парушэньне арт.172 Адміністратыўнага кодэксу (распаўсюд друкаваных выданьняў, змест якіх скіраваны на нанясеньне шкоды дзяржаўнаму і грамадскаму парадку).

Раніцай намеснік дырэктара заводу па кадрах, ідэалогіі і бяспецы Менчукоў А. В. і старшы участковы інспектар Савецкага РУУС г. Гомеля Цяцерыч І.У. ўзялі тлумачэньні у майстра, начальніка і двух працаўнікоў інструментальнага цэху заводу.

Нагодай для тлумачэньняў стала зьяўленьне двух экзэмпляраў газэты “Свабода” на працоўным месцы аднаго з рабочых.

Па выніках размоў участковы склаў пратакол на Анатоля Паплаўнага, спецыяліста заводу, за распаўсюд друкаванай прадукцыі. Артыкул 172 КоаП прадугледжвае штраф да 5 мін. заробкаў і канфіскацыю друкаваных матэрыялаў. Факт парушэньня будзе разглядаецца на адміністрацыйнай камісіі.

“Улады і краўніцтва заводу вельмі баяцца незалежнай інфармацыі, - гаворыць Анатоль Паплаўны. – Любая неафіцыйная крыніца сярод рабочых іх вельмі непакоіць.”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international