КДБ працягвае ігнараваць арганізатараў «плюшавага дэсанту»

2012 2012-07-30T15:33:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/00-00.jpg
Шведскі "дэсант мядзведзіроўшчыкаў"

Шведскі "дэсант мядзведзіроўшчыкаў"

Беларускія ўлады і Камітэт дзяржаўнай бяспекі не звярталіся да арганізатараў «плюшавага дэсанта» пасля апублікавання адкрытага ліста аднаго з ініцыятараў акцыі Пэра Кромвэла Аляксандру Лукашэнку. Аб гэтым Кромвэл паведаміў у інтэрв’ю БелаПАН 30 ліпеня.

«З часу публікацыі нашай заявы адносна праведзенай акцыі і майго адкрытага ліста Аляксандру Лукашэнку ніхто з прадстаўнікоў беларускай улады або КДБ не выходзіў з намі на сувязь, не было абсалютна ніякіх кантактаў», — сказаў Кромвэл.

Паводле яго слоў, цяпер арганізатары «плюшавага дэсанту» разглядаюць магчымасць падрыхтоўкі афіцыйнага дакумента для праваахоўных органаў Беларусі.

Гэта абумоўлена тым, што папярэднія заявы Кромвэла і іншых удзельнікаў акцыі, зробленыя ў інтэрнэце або ў СМІ, фактычна не з’яўляюцца афіцыйнымі дакументамі для следства.

Нагадаем, шведскі самалёт перасёк дзяржаўную мяжу Беларусі раніцай 4 ліпеня з боку Літвы. Над Івянцом і Мінскам былі скінутыя сотні плюшавых мядзведзяў з дэмакратычнымі лозунгамі. Адказнасць за акцыю ўзялі на сябе прадстаўнікі шведскай піяр-кампаніі Studio Total. Гэтай акцыяй яны хацелі падтрымаць свабоду слова ў Беларусі.

Беларускія ваенныя і памежнікі адмаўлялі факт незаконнага перасячэння мяжы замежным самалётам, пакуль арганізатары акцыі не выклалі ў інтэрнэце відэа, якое пацвярджала гэты палёт.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international