Справаздача па выніках назірання: 23 - 29 ліпеня

2012 2012-07-30T15:02:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zasvabodnyjavybarylogo.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ВЫБАРЫ ДЭПУТАТАЎ ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ
НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ПЯТАГА СКЛІКАННЯ

Справаздача па выніках назірання № 5

23 - 29 ліпеня

 

Агульныя высновы

- 25 ліпеня скончыўся працэс рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў (ІГ). У рэгістрацыі было адмоўлена 85 ІГ, якія вылучалі 15 патэнцыйных кандыдатаў. У параўнанні з мінулымі парламенцкімі выбарамі колькасць адмоваў амаль у 4 разы вышэйшая. Пераважная большасць ІГ апазіцыйных прэтэндэнтаў была зарэгістраваная.

- Працягваецца вылучэнне і рэгістрацыя назіральнікаў за выбарамі. Гэта права атрымалі 220 нацыянальных і 14 міжнародных назіральнікаў ад місіі СНД. Найбольш назіральнікаў вылучана праўладнымі грамадскімі аб’яднаннямі.

- ЦВК патлумачыла парадак правядзення агітацыі за байкот выбараў: яна прызнаецца юрыдычна дазволенай, аднак для арганізацыі пікетаў у адпаведнасці з Законам «Аб масавых мерапрыемствах» неабходна атрымаць дазвол. Практыка прымянення згаданага закона паказвае, што такім чынам рэалізаваць права грамадзянаў на агітацыю за байкот выбараў фактычна немагчыма.

- Назіральнікі фіксуюць удзел органаў выканаўчай улады ў працы АВК, а таксама іншыя выпадкі выкарыстання адміністратыўнага рэсурсу на карысць праўладных прэтэндэнтаў. На прадпрыемствах і ва ўстановах адбываецца агітацыя і збор подпісаў за іх вылучэнне. 

 

Рэгістрацыя ініцыятыўных груп

25 ліпеня скончыўся этап рэгістрацыі ІГ. Паводле дадзеных ЦВК усяго ў
АВК было пададзена 440 заяў, зарэгістравана 352 ІГ, якія плануюць
вылучыць 330 асобаў. З іх 66 ініцыятыўных групаў зарэгістраваныя дзеля
збору подпісаў у падтрымку вылучнцаў ад палітычных палітычных партый.
Ад апазіцыйных партый: «Справядлівы свет» (26 групаў), Партыя БНФ
(18), АГП (4), БСДП(Г) (9), Беларуская партыя "Зялёныя" (1). Ад
неапазіцыйных партый: Камуністычная партыя Беларусі (5),
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (1), Беларуская аграрная
партыя (1), Ліберальна-дэмакратычная партыя (1). 

Некаторыя прэтэндэнты на дэпутацкі мандат зарэгістравалі некалькі ІГ у розных акругах. Было адмоўлена 85 групам, што ў працэнтных адносінах амаль у 4 разы перавышае колькасць адмоваў на мінулых парламенцкіх выбарах. Пры гэтым трэба улічваць, што гэтыя 85 ІГ вылучалі толькі 15 прэтэндэнтаў. Для вылучэння Мікалая Статкевіча і Алеся Міхалевіча  ІГ спрабавалі зарэстравацца адразу ў некалькіх АВК. Такім чынам колькасць асобаў,  якія атрымалі адмову ў рэгістрацыі сваіх ІГ, у параўнанні з мінулымі выбарамі не павялічылася. Тактыка рэгістрацыі некалькіх ІГ адной асобай – новая з’ява ў выбарчым працэсе Беларусі.

Год правядзення выбараў

Пададзена заявак

Адмоўлена ў рэгістрацыі

Зарэгістравана

% адмовы

2004

635

71

564

11%

2008

447

23

424

5%

2012

440

85

354

19%

26 ліпеня кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына патлумачыла прычыну адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп Мікалая Статкевіча і Аляксея Міхалевіча. Паводле яе, Статкевіч не парадаваў праз адміністрацыю папраўчай установы, дзе ён адбывае тэрмін пакарання, ніякіх заяў у выбарчыя камісіі. Кіраўнік ЦВК паведаміла, што па законе Мікалай Статкевіч не валодае выбарчым правам, бо асуджаны па крымінальнай справе і знаходзіцца ў зняволенні. Адносна Міхалевіча Лідзія Ярмошына заявіла, што ён знаходзіцца ў міжнародным вышуку, а ў дакументах на рэгістрацыю ягонай ІГ была пратэрмінавана даверанасць.


Адмененыя некаторыя забароны на пікетаванне

Пасля звароту прадстаўнікоў апазіцыі былі ў Брэсце былі знятыя некаторыя забароны на збор подпісаў аб вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты на цэнтральных вуліцах і плошчах горада. Аднак у спісе месцаў, забароненых для збору подпісаў, пакінута пешаходная вуліца Савецкая. 

 

Выкарыстанне адміністратыўнага рэсурсу

Назіральнікі фіксуюць удзел органаў выканаўчай улады ў працы АВК, а таксама іншыя выпадкі выкарыстання адміністратыўнага рэсурсу на карысць праўладных прэтэндэнтаў. На прадпрыемствах і ва ўстановах адбываецца агітацыя і збор подпісаў за іх вылучэнне.

Адміністрацыя «Слуцкага цукроварафінаднага камбінату» і Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы ў вуснай форме забараніла супрацоўнікам ставіць подпісы ў падтрымку альтэрнатыўных кандыдаў, разам з тым праводзіцца актыўная агітацыя за дэпутата ад Слуцкай выбарчай акругі № 74 першага сакратара Слуцкага гарадскога камітэта БРСМ Інэсу Кляшчук. На працоўных аб’ектах прадпрыемства «Райвадаканал» Івацэвіцкага ЖКГ прадстаўнікі адміністрацыі збіраюць подпісы ў падтрымку дэпутата ад Івацэвіцкай выбарчай акругі № 11 генеральнага дырэктара гэтага прадпрыемства Леаніда Кавалевіча. Калектыў баранавіцкага станкабудаўнічага завода ЗАТ «Атлант» вылучыў кандыдатам у дэпутаты Палітыка Вольгу, якая кіруе на заводзе ГА «Белая русь». Збор подпісаў за яе ў працоўны час суправаджаецца агітацыяй. У ІГ уваходзіць 130 чалавек, ёю кіруе начальнік аддзела кадраў завода.

У Мінску, Магілёве, Бабруйску і іншых гарадах зафіксаваны нядопуск сябраў ініцыятыўных груп альтэрнатыўных кандыдатаў у інтэрнаты. Некаторыя АВК працуюць у закрытым рэжыме, не прадастаўляюць інфармацыю назіральнікам і не паведамляюць месцы працы сваіх сябраў.

У рэгіянальнай дзяржаўнай прэсе павялічылася колькасць прапагандысцкіх матэрыялаў, прысвечаных дзейнасці дэпутатаў, якія сёння прэтэндуюць на новы мандат у ППНС. Грамадска-палітычная газета Брэсцкай вобласці «Заря» публікуе прапагандысцкія артыкулы пра дзейнасць дэпутата Пінскай гарадской выбарчай акругі № 14. Газета «Вечерний Брест» на першай паласе дае партрэты чатырох праўладных прэтэндэнтаў ды інш.

 

Пасяджэнне Цэнтральнай камісіі пра выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў

ЦВК разгледзела скаргі на адмову ў рэгістрацыі ІГ. Зарэгістравана ІГ грамадскага актывіста з Полацка Сяргея Рабцава, адмоўлена ў задавальненні скаргі аўтара рэзананснага перфомансу «Мусарок» Івана Амельчанкі.

 

Правамоцнасць агітацыі за байкот выбараў

На запыт Аргкамітэта БХД старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына патлумачыла парадак правядзення агітацыі за байкот выбараў. Агітацыя за байкот прызнаецца юрыдычна дазволенай толькі для кандыдатаў у дэпутаты і іх давераных асоб. У адпаведнасці з Законам «Аб масавых мерапрыемствах» для арганізацыі пікетаў неабходна атрымаць дазвол. Практыка прымянення згаданага закона мінгарвыканкамам паказвае, што такім чынам рэалізаваць права грамадзянаў на агітацыю за байкот выбараў фактычна немагчыма.

Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» лічыць, што прыхільнікі байкоту выбараў дыскрымінаваны, паколькі, улічваючы прынцып роўнасці ўсіх суб’ектаў выбарчага палітычнага працэсу, яны павінны мець магчымасці для агітацыі нараўне з агітацыяй за кандыдатаў у дэпутаты.

 

Вылучэнне і рэгістрацыя назіральнікаў

Працягваецца вылучэнне і рэгістрацыя назіральнікаў за выбарамі.  За перыяд маніторынга выбарчыя камісіі зарэгістравалі 220 нацыянальных назіральнікаў. Найбольшую актыўнасць праяўляюць праўладныя грамадскія аб’яднанні. Так, «Белая Русь» вылучыла 34 назіральнікі, БРСМ – 24, Беларускі саюз жанчын – 12. Палітычныя партыі вылучылі толькі 5 чалавек (2 ад БСДП (Г) і 3 ад Камуністычнай партыі Беларусі). Акрэдытавана 14 міжнародных назіральнікаў місіі СНД.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international