Іван Амельчанка - на волі

2012 2012-07-30T14:29:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amielchanka.jpg
Іван Амельчанка

Іван Амельчанка

У нядзелю ў 10.40 з спецпрыёмніка-размеркавальніка на вул. Акрэсціна вызваліўся кандыдат у кандыдаты ў дэпутаты Іван «Змагарок» Амельчанка.

Яго сустракалі сваякі, сябры, начальнік выбарчага штаба чарапаха Максім Палыч, а таксама моладзевае крыло кампаніі «Гавары Праўду» Zmena.

Пад акампанемент знаёмага матыву «Вызваліўся, вызваліўся Іван Мікалаевіч дарагі!» Zменаўцы ўручылі Ваню так званы венік «для барацьбы з смеццем», як сімвал барацьбы Змагарка з міліцэйскім бязмежжам.

Максім Палыч падарыў Івану шарык з надпісам «Я сумаваў!!!».

Іван сцісла распавёў акалічнасці затрымання - ён утрымліваўся ў камеры, якая не праветрывалася. На шпацыр яго не выводзілі.

Калі Амельчанка ехаў на ровары на падачу дакументаў для рэгістрацыі ў ЦВК, яго высачыла міліцыя і зладзіла цэлую пагоню. Івана падвяла брынклівая покрыўка на ровары, і па выніку "ахоўнікі парадку" ўсё ж такі дагналі яго і затрымалі. Так ён атрымаў свой ​​чарговы адміністрацыйны тэрмін.

Цяпер Івана выклікае раённы ўчастковы для гутаркі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international