Кіраўнік жлобінскай раённай суполкі АГП пазмагаецца за мандат з мэрам Рэчыцы

2012 2012-07-30T13:52:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/afanasjeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік жлобінскай раённай суполкі АГП Марат Афанасьеў

Кіраўнік жлобінскай раённай суполкі АГП Марат Афанасьеў

Кіраўнік жлобінскай раённай суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Марат Афанасьеў будзе вылучацца кандыдатам у дэпутаты па Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе, у склад якой уваходзіць частка Жлобінскага раёна.

– Мяне вылучылі кандыдатам па партыйных спісах пасля першай сесіі пазачарговага З’езду АГП, – кажа спадар Афанасьеў. – Балатавацца на Жлобінскай акрузе і рабіць нейкую альтэрнатыву майму калегу з партыі “Справядлівы свет” Валерыю Рыбчанку проста не бачу сэнсу.

Нагадаем, па Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе на дэпутацкі мандат таксама прэтэндуе старшыня Рэчыцкага райвыканкама Пётр Шостак. Чаму чыноўнік вырашыў балатавацца менавіта па Буда-Кашалёскай акрузе, не зусім зразумела. Можа, сапраўды на Веткаўшчыне, Чачэршчыне і Буда-Кашалёўшчыне няма годных палітыкаў, гатовых вылучыцца ў якасці кандыдата на гэтых выбарах?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international