Маладэчна: галоўнае месца для пікетаў пакуль пустуе

2012 2012-07-30T11:54:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladechna-ploshcha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Цэнтральная плошча Маладэчна - галоўнае месца для пікетаў – пакуль пустуе

Цэнтральная плошча Маладэчна - галоўнае месца для пікетаў – пакуль пустуе

Нягледзячы на тое, што па Маладэчанскай выбарчай акрузе №72 ужо мусяць працаваць ініцыятыўныя групы двух прэтэндэнтаў у кандыдаты, гэта пакуль незаўважна. Шматлюдныя месцы, прыдатныя для пікетаў, да гэтага часу не выкарыстоўваліся і, па назіраннях, яшчэ мала хто з маладэчанцаў ведае верагодных кандыдатаў.  

У ініцыятыўнай групе прадпрымальніка, былога сябра АГП Сяргея Балыкіна, працуюць 12 чалавек.  Па словах аднаго з сябраў каманды, яны збіраюць подпісы абыходам кватэраў і ўсё ў іх ідзе па плане.

Подпісы за рэдактарку мясцовага радыё Галіну Лазоўскую збірае 60 чалавек. Але што адбываецца ў яе выбарчым штабе – даведацца немагчыма, бо спадарыня Лазоўская не хоча дзяліцца інфармацыяй з журналістамі незалежных выданняў.

Трэці з магчымых кандыдатаў – Ян Лагвіновіч, сябра Партыі БНФ – паведаміў, што  зараз рыхтуе дакументы на вылучэнне і мабілізуе каманду.

Яшчэ адзін верагодны кандыдат па гэтай акрузе, старшыня райвыканкама Фёдар Дамаценка, пакуль ніякіх дзеянняў, акрамя выступаў на мясцовых прадпрыемствах, не прадпрымае.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international