Ліда: ніводнага пікета па зборы подпісаў

2012 2012-07-30T11:28:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lidski_rajon-mapa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Лідзе пакуль не было наладжана ніводнага пікета па зборы подпісаў ні ад групы генсакратара аргкамітэта БСДП (Народная Грамада) Сяргея Скрабца, ні ад групы сябра беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Яніны Гузоўскай.

Тым часам подпісы за праўладнага кандыдата - загадчыка хірургічнага аддзялення Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы Валерыя Гушчу - збіраюцца ў калектывах арганізацый і прадпрыемстваў. Праўда, людзі не вельмі ахвотна ставяць свае подпісы за вылучэнне спадара Гушчы. Як кажуць лідчане, у раёне і так не хапае дактароў, ды яшчэ і гэты, як стане дэпутатам, пераедзе ў Мінск. Наогул, на думку многіх жыхароў Ліды, вертыкаль не вельмі ўдала зрабіла выбар, вылучаючы кандыдатам доктара Валерыя Гушчу.

Увогуле ў Лідзе і Лідскім раёне інфармацыя пра выбары амаль адсутнічае.  Раённая газета, а таксама іншыя раённыя СМІ дагэтуль нічога не паведамілі пра выбары, які адбудуцца ў верасні.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international