Яну Ляснеўскую будуць судзіць за прапаганду культу гвалту і жорсткасьці

2012 2012-07-30T09:59:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/janina-lesnevskaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яніна Ляснеўская, актывістка грамадзянскай кампаніі "Наш дом"

Яніна Ляснеўская, актывістка грамадзянскай кампаніі "Наш дом"

У Аршанскім гарадскім судзе  31 ліпеня пачнецца разгляд адміністрацыйнай справы актывісткі кампаніі “Наш Дом” Яны Ляснеўскай. Яе затрымалі 12 ліпеня ў Віцебску і звінавацілі ў распаўсюдзе твораў, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасьці (арт. 17.8 КаАП РБ). Як паведаміў Валер Шчукін, суд пачнецца ў 10 раніцы ў кабінеце суддзі №15.

Супрацоўнікі міліцыі заявілі, што Яніну падазраюць у распаўсюдзе твораў, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасьці.  Такімі матэрыяламі міліцыянты палічылі дзіцячыя размалёўкі «Мой тата міліцыянт. Што ён робіць на працы?»
Адзіная размалёўка была выяўленая ў Яніны дома падчас ператрусу ў пачатку лютага. Тады праваахоўнікі шукалі друкаваныя матэрыялы, якія рассылаліся ў Аршанскі гарадскі і раённы аддзелы міліцыі ад імя кампаніі «Наш Дом». У іх сцвярджалася, што самі супрацоўнікі міліцыі парушаюць заканадаўства, а таксама дэманструюць нізкі ўзровень культуры. Падчас ператрусу міліцыянты нічога не знайшлі, а пазней нават прынеслі прабачэньні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international