Дзяржаўныя СМІ Віцебшчыны асвятляюць выбары з недакладнасцямі

2012 2012-07-29T09:20:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paleskaja-prauda-gazety.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Таксама яны працуюць выключна на станоўчы імідж патэнцыйных "кандыдатаў ад улады". Такія заўвагі робіць назіральнік ад БХК Анатоль Родзік, прааналізаваўшы шэраг публікацый у абласных газетах "Народнае слова" і "Віцебскі рабочы".

Спадар Родзік кажа, што заўважыў недакладнасці ўжо з таго моманту, як газеты ачалі распавядаць чытачам пра колькасць зарэгістраваных ініцыятыўных груп:

"Гэта можа заўважыць кожны чытач. Вось газета "Віцебскі рабочы" за 21 ліпеня піша пра тое, што ў вобласці было пададзена 53 заявы на рэгістрацыю груп па зборы подпісаў. Тая ж газета ад 26 ліпеня паведамляе, што зарэгістраваныя ўжо толькі 39 заяў, і зарэгістравана 36 ініцыятыўных груп. Падобна, што так "прыхавалі" заявы ад прыхільнікаў Мікалая Статкевіча, пададзеныя ў 14 акруговых камісій Віцебшчыны.

Другая абласная газета, "Народнае слова", таксама спачатку інфармуе чытачоў пра рэгістрацыю 36 ініцыятыўных груп. Але праз пару дзен на старонках выдання з'ўляецца артыкул пра тое, што 35 прэтэндэнтаў атрымалі права распачаць збор подпісаў… Такое стаўленне да інфармацыі пра выбары, калі не абыходзіцца без памылак і недакладнасцей, адлюстроўвае і адносіны да саміх выбараў – як да нечага нязначнага ці незалежнага ад беларусаў, для якіх  нават колькасць ініцыятыўных груп уважліва падлічыць не хочуць!"

Анатоль Родзік звяртае увагу і на тое, што пра патэнцыйных удзельнікаў парламенцкіх выбараў у абласных газетах ніякай інфармацыі да 26 ліпеня не было ўвогуле. А потым "Народнае слова" усё ж вырашыла пералічыць тых, хто зарэгістраваў ініцыятыўныя групы. Але ў гэты пералік трапілі амаль адны прадстаўнікі дзейнай улады або прадстаўнікі кіраўнічага складу..

"На другі тэрмін маюць намер быць выбраным спікер ніжняй палаты Уладзімір Андрэйчанка, а таксама Генадзь Грыцкевіч і Аляксандр Папкоў. Прыступілі да збору подпісаў ініцыятыўныя групы вядомага віцебскага настаўніка матэматыкі Міхаіла Волкава, дырэктара Віцебскага кадэцкага вучылішча Уладзіміра Шыцько, дырэктара Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа Аляксандра Цацоха (цяпер яны працуюць у абласным Савеце дэпутатаў), намесніка начальніка УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» і адначасова дэпутата Віцебскага гарсавета Сяргея Бохана, старшыняў Полацкага і Аршанскага гарадскіх Саветаў дэпутатаў Наталлі Гуйвік і Людмілы Дабрынінай. Акрамя таго, сярод прэтэндэнтаў тры кіраўнікі раённых выканаўчых органаў улады: Лепельскага - Пётр Шыкшнян, Аршанскага - Уладзімір Дзедушкін і Шаркаўшчынскага - Мечыслаў Морхат. Сілавыя органы ў спісе патэнцыйных кандыдатаў прадстаўлены намеснікам начальніка абласнога УКДБ Васілём Папко", -- паведамляе "Народнае слова".

А вось пра тое, што пра намер балатавацца заявілі і 8 прадстаўнікоў апазіцыйных партый, у артыкуле "Прэтэндэнты пайшлі ў народ" сказана літаральна адным радком.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international