Салігорскія чыноўнікі ігнаруюць патрабаванні Выбарчага кодэксу

2012 2012-07-29T09:10:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Леанід Мархотка дагэтуль не атрымаў ад Салігорскага выканкаму адказ на свой зварот ад 16 ліпеня з патрабаваннем унесці змены ў рашэнне “Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетаванняў з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў”.

Артыкул 491 Выбарчага кодэксу, які рэгламентуе парадак і тэрміны разгляду зваротаў камісіямі, дзяржаўнымі ораганамі і іншымі арганізацыям падчас выбараў, адводзіць на гэта трохдзённы тэрмін з дня паступлення звароту.

Леанід Мархотка лічыць гэткае прамаруджванне з адказам сур’ёзным парушэннем выбарчага заканадаўства і плануе накіраваць у вышэйстаячую арганізацыю адпаведную скаргу на дзеянні службовых асобаў Салігорскага выканкаму. Праваабаронца звяртае ўвагу на той факт, што працэс збору подпісаў ужо даўно ідзе, а неабходныя змены ў рашэнне “Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетаванняў з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў” дагэтуль не ўнесеныя.

Нагадаем, 13 ліпеня выканаўчы камітэт Салігорскага раёна забараніў правядзенне пікетаванняў з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў у тым ліку на адлегласці менш за 50 метраў ад тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абараназдольнасць і бяспеку дзяржавы. Каб пазбегнуць парушэнняў і ўзнікнення канфліктных сітуацый пры зборы подпісаў ініцыятыўнымі групамі кандыдатаў, 16 ліпеня Леанід Мархотка запатрабаваў дапоўніць адпаведнае рашэнне чыноўнікаў пералікам месцаў і тэрыторый канкрэтных арганізацый, што забяспечваюць вышэйадзанчаную абараназдольнасць і бяспеку дзяржавы на Салігоршчыне і апублікаваць гэтую інфармацыю ў СМІ.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international