Старшыні выканкама АГП Сяргею Альферу вярнулі грошы, канфіскаваныя 25 сакавіка на мытні аэрапорта “Менск-2”

2006 2006-11-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У той дзень супрацоўнікі мытні аэрапорта “Менск-2” канфіскавалі ў Сяргея Альфера 80 даляраў і 135 еўра на падтаве таго, што нібыта грошы фальшывыя.

Сяргей Альфер звяртаўся ў суд Кастрычніцкага раёна і Менскі гарадзкі суд, аднак безвынікова, бо канфіскаванымі купюрамі распараджаецца КДБ, якое яшчэ не скончыла экспертызу. Перапіска з мытняй “Менск-2”, Дзяржаўным мытным камітэтам, абласной і Генеральнай пракуратурамі, КДБ, цягнулася больш за 6 месяцаў. У выніку рашэньнем Генеральнай пракуратуры ў кастрычніку КГБ загадалі вярнуць грошы. Спатрэбіўся месяц, каб КДБ выканаў загад пракуратуры і перадаў грошы ў мытню “Менск-2” для перадачы іх уладальніку.

"За ўвесь гэты час з КДБ не было атрымана ні аднаго адказу аб лёсе грошай. Таму я маю намер ужо пасля атрыманьня грошай зьвярнуцца ў суд, – адзначыў у інтэрв`ю прэс-службе АГП Сяргей Альфер. – Я жадаю атрымаць адказ на пытаньне, чаму КДБ, парушаючы заканадаўства, на працягу паўгода не праводзіла экспертызу грошай."

Нагадаем, што ў сакавіку 2006 года такім чынам былі канфіскаваныя грошы і ў міжнароднага каардынатара Хартыі’97 Андрэя Саннікава. Падчас дагляду ў яго былі канфіскаваныя 1.040 даляраў ЗША і 260 Еўра. Нягледзячы на тое, што Саннікаву ўручылі акт аб асабістым даглядзе, у якім зазначаецца, што ён не правозіў ніякіх забароненых для ўвозу рэчаў, мытнікі заявілі, што сума грошай, якая перавозіцца ім у валюце, можа быць фальшывай. Грошы праваабаронцу так і не вярнулі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international