Пасьля сітуацыі, якая склалася вакол Вікі Мароз, Беларусь больш не будзе адпраўляць дзяцей-сірот на аздараўленьне ў італьянскія сем'і

2006 2006-11-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміў у Менску міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў, выступаючы перад дэпутатамі абедзьвух палат “парламента”: “Дзеці-сіроты, а іх каля чатырох тысяч, змогуць паехаць на аздараўленьне ў Італію толькі ў арганізаваныя месцы адпачынку, але не ў сем'і”. Ён растлумачыў, што такая пазіцыя выкліканая асцярогай, што “будзе правакавацца сітуацыя, як з Вікай Мароз”.

Па словах міністра, дзеці, якія знаходзяцца ў інтэрнатах, будуць праводзіць калядныя і навагоднія святы “у нашых здраўніцах, сем'ях, па месцы знаходжаньня”. “Калі ў нас няма ўпэўненасьці, што дзіцяці вернем, ніколі не дамо дамовы, каб яно з'ехала”, – заявіў А.Радзькоў і дадаў, што сітуацыя з Вікай Мароз “была далёка не адзінай”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international