У Бабруйску зноў запрацуе “гарачая лінія” па выбарах

2012 2012-07-27T15:53:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/telefon-dapamoga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З афіцыйнай інфармацыі вынікае, што “гарачая лінія” па выбарах запрацуе ў Бабруйску з 1 жніўня. Мяркуецца, што па ёй жыхары горада змогуць “выказаць сваё меркаванне па грамадска важных пытаннях”.

Па раскладзе, гэтыя тэлефонныя лініі павінны працаваць па чатыры гадзіны ў дзень, субота і нядзеля - выходныя. Адна з іх мусіць дзейнічаць у гарвыканкаме па нумары 58-68-00, другая – у адміністрацыі Ленінскага раёна па нумары 52-28-49, трэцяя – у адміністрацыі Першамайскага раёна па нумары 43-48-69.

Падчас апошняй выбарчай кампаніі ў Бабруйску працавалі аналагічныя “гарачыя лініі”. Як высветлілі тады мясцовыя праваабаронцы, там працавалі спецыялісты аддзелаў ідэалогіі. Хутчэй за ўсё, зараз будзе аналагічная сітуацыя, бо на дзвюх лініях нумары засталіся старыя, змянілі кропку дазвону толькі ў адміністрацыі Ленінскага раёна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international