viasna on patreon

Бабруйск: Дзверы офіса свабоднага прафсаюза замуравалі (фота)

2012 2012-07-27T15:38:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalkou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Кавалькоў, бабруйскі лідэр Свабоднага прафсаюза Беларускага

Міхаіл Кавалькоў, бабруйскі лідэр Свабоднага прафсаюза Беларускага

Дзверы офіса Свабоднага прафсаюза Беларускага на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў (ТДіА) замуравалі - нягледзячы на пастанову Гаспадарчага суда Магілёўскай вобласці, які адмовіў заводу ў задавальненні іску аб прымусовым высяленні аб’яднання з памяшкання.

- Літаральна за ноч дзверы замуравалі, зрабілі перабудову, - распавядае лідэр СПБ Міхаіл Кавалькоў. – Зараз наш офіс будзе чарговым падсобным памяшканнем. Кіраўніцтва прадпрыемства адчувае сваю ўседазволенасць, нягледзячы на рашэнне суда, проста выкінулі рэчы і замуравалі дзверы…

Апячатаныя дзверы офіса СПБ

Замураваныя дзверы офіса СПБ

Нагдаем, што Міхаіл Кавалькоў абараніў у судзе права мець пастаянны пропуск на тэрыторыю завода  і  пакінуць за сабой офіснае памяшканне, але кіраўніцтва ТДіА гэтыя пастановы суддзяў ігнаруе.

 

Апячатаныя дзверы офіса СПБ у будынку бабруйскага завода ТДіА
Замураваныя дзверы офіса СПБ у будынку бабруйскага завода ТДіА

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства